Ці умеем мы адпачываць? Творчае інтэрактыўнае даследаванне ў Віцебску

6
Напярэдадні сезона сонца, цеплыні і свабоды фестывальны Віцебск задаецца пытаннем: ці 
адпачываюць яго гараджане якасна і змястоўна? Дзве сустрэчы, “тэорыум” і практыкум,  пакажуць, чым у сваёй індустрыі адпачынку горад можа ганарыцца і якія крокі варта рабіць далей. 

 
Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае ўсіх цікаўных, закаханых у свой горад віцяблянаў самых розных узростаў і інтарэсаў выпрабаваць сваю крэатыўнасць і далучыцца да творчага інтэрактыўнага даследавання. Тэма даследавання надзвычай прыемная, з пяшчотным подыхам летніх ветрыкаў, водарам сяброўскай кавы і фарбамі феерверкаў: адпачынак гараджан, яго змест, якасць і разнастайнасць. Даследаванне будзе складацца з дзвюх дзеяў: 

 
20 мая – дзея 1, тэарэтычная, у якой знойдуцца адказы на пытанне:

 
“ІНДУСТРЫЯ ЗАБАВАЎ У ВІЦЕБСКУ: ГОНАР ЦІ СОРАМ ДЛЯ ГОРАДА?”

 
Антыкавярня “7 комнат” (вул. Леніна, 72, 3 паверх), 19:00. 


Разам з творчымі прадпрымальнікамі, культурнымі менеджарамі і прадстаўнікамі сферы турызму акрэслім сітуацыю ў віцебскай індустрыі забаваў і знойдзем адказы на пытанні:


- Як культурна адпачыць у Віцебску? 
- Што ўплывае на выбар гараджанамі месцаў для адпачынку? 
- Ці прыстасаваная для грамадскага адпачынку гарадская прастора Віцебска? 
- Культурна-асветніцкая дзейнасць vs масавая культура: штосьці не так са “Славянскім 
базарам”?
- Як і з чыёй дапамогай фармаваць высокія стандарты якасці ва ўстановах адпачынку? 


22 мая – дзея 2, практычная, “Кірмаш праектаў”: Давайце адпачнем! 


Антыкавярня “7 комнат” (вул. Леніна, 72, 3 паверх), 19:00. 


Публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй, ужо вядомая творчым і грамадска актыўным жыхарам Віцебска, гэтым разам стане імправізаваным працягам дыскусіі. 
Кожны ахвочы зможа прапанаваць:


- асобны праект або стратэгію паляпшэння наяўнага ці стварэння новага ў сферы гарадскога адпачынку: канкрэтных пляцовак, фарматаў дзейнасці і інш.
- новыя спосабы ўсталявання “зваротнай сувязі” грамадства з бізнесоўцамі, дзяржаўнымі культурніцкімі ўстановамі і адміністрацыяй горада ў анлайн- і афлайн-прасторах: інфармацыйныя рэсурсы, інтэрактыўныя мапы і гэтак далей. 


Для плённай працы фармуюцца фокус-групы (па 4-6 чалавек) з:


• бацькоў дзяцей да 5-ці год;
• школьнікаў;
• студэнцкай моладзі;
• людзей сярэдняга ўзросту;
• пенсіянераў.

 

Калі вы маеце ўласнае меркаванне і хочаце зрабіць свой горад яскравым, утульным і прыемным, далучайцеся! Зарэгістравацца ў якасці ўдзельніка фокус-групы можна па тэлефоне (029) 894-05-17 або даслаўшы інфармацыю пра сябе (імя, узрост, род дзейнасці) на электронную скрыню: 
kirmash.vitsebsk@gmail.com.


Зробім разам свой горад утульным, яскравым і натхняючым да развіцця!

 


ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

Свежие новости

От икры до конфет. Смотрите, что подешевело к праздникам в Витебске
В Unistore обрушили цены на популярные товары, без которых не обходитс...
Жизнь не будет прежней: что изменится с 1 января 2026 года в Беларуси
С 1 января 2026 года Беларусь войдёт в новую эпоху — привычные правила...
Молодая витебчанка попалась на удочку мошенников, но смогла сорваться с крючка. Как это было?
В 9.50 мне позвонили с российского номера и сказали, что это с «Белпоч...
Деды Морозы раздадут 3000 подарков в Витебске и других областных центрах
25 и 26 декабря Деды Морозы belbet выйдут на улицы столицы и всех обла...
Хоккейный клуб «Витебск» ставит красивую точку в текущем году
Наша команда на своем льду проводила последнюю встречу нынешнего года....

Самое популярное

В Витебске планируют построить еще одну Ледовую арену. Какой она будет?
Нынешняя Ледовая арена в Витебске порой не вмещает всех желающих попас...
В Витебске пройдет репетиция Нового года с Дедом Морозом, подарками и глинтвейном – бесплатно
В Витебске 21 декабря пройдет душевная репетиция Нового года....
Куда сходить на выходных 25-28 декабря
Четверг в Витебске начинается с особого настроения: католическое Рожде...
От икры до конфет. Смотрите, что подешевело к праздникам в Витебске
В Unistore обрушили цены на популярные товары, без которых не обходитс...
В Витебске продлят работу общественного транспорта в новогоднюю ночь
В связи с проведением новогодних мероприятий Витебский городской испол...
Грипп и не только: какие вирусы циркулируют сейчас на территории Витебска и области
Одна из тем, которые сейчас особенно волнуют витебчан, – сезонная забо...

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске