Летні маркет "Барадулінкі"
Запрашае на 27 чэрвеня ў арт-прастору Талстога, 7.
Летні маркет “Барадулінкі” – супольная ініцыятыва маладых віцебскіх арганізатараў і Віцебскага Цэнтра сучаснага мастацтва. Ва ўтульнай атмасферы дворыка арт-прасторы на Талстога,7 пройдзе безліч цікавых і яскравых падзей і ініцыятыў у рамках святкавання Дня горада.
Вы зможаце набыць падарункі сабе і блізкім падчас кірмашу , прычым, не толькі сувеніры хэнд-мэйд, але і кнігі беларускіх аўтараў і нават вышыванкі! Таксама запрашаем правесці гэты дзень і з карысцю – наведаць літаратурна-музычную імпрэзу з удзелам паэта Андрэя Хадановіча, а пасля патрапіць на паўнавартасны канцэрт аднаго з самых цікавых гуртоў беларускай сцэны – TonkiXod ! У рамках “Барадулінак” пройдзе вялікая гарадская фотасушка, дзе кожны зможа абмяняць свае фотаздымкі на тыя, што спадабаліся. А завершыцца свята крэатыву паказам лепшых беларускіх караткаметражак ад кінафестваля CINEMA PERPETUUM MOBILE .
Назва "Барадулінкі" - даніна павагі асобе і творчасні народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У часе маркета мы размесцім шмат цікавостак пра дзядзьку Рыгора, а таксама вы можаце атрымаць у нашых майстроў зніжку пры пакупцы, калі прачытаеце адзін з твораў Рыгора Барадуліна!
Падрабязны план імпрэз:
13:00 – 21:00 - кірмаш хэнд-мэйда і іншых цікавостак, free-market, bookcrossing (дворык на Талстога,7)
15:00 – 19:00 - гарадская фотасушка
16:30 – 17:30 – Андрэй Хадановіч і музыкі з праграмай “Poetry Center” (арт-прастора Талстога,7)
19:30 – 21:00 – канцэрт гурта TonkiXod (дворык на Талстога,7)
22:00 - 00:00 – кінапаказ ад CINEMA PERPETUUM MOBILE (дворык на Талстога,7)
Падзея праводзіцца пры падтрымцы Аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Віцебскага гарвыканкама, грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі”
Уваход на ўсе падзеі ВОЛЬНЫ!
Інфармацыя: 029 8940517