Свята Дня наражэння Беларускага тэатра “Лялька”

З 19 па 22 красавіка пройдзе Свята Дня наражэння Беларускага тэатра “Лялька”. Сёлета тэатру споўніцца 27 гадоў.
Тэатр распачынаўся як маленькая трупа пры Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры і вырас у вялікі тэатр з трупай у 16 чалавек. Тэатр не спыняецца на дасягнутым і заўжды імкнецца здзівіць і парадаваць сваіх прыхільнікаў.
Да Свята тэатр падрыхтаваў для наведвальнікаў разнастайныя забаўляльныя праграмы для дзяцей і дарослых.
19 красавіка ў 18.00 перад спектаклем “Дэкамерон” адбудзецца вечар песен Аляксандра Вярцінскага ў выкананні артыста тэатра “Лялька” Сяргея Талкача, а таксама Наталлі Кірпічэнка. Перад пачаткам праграмы гледачоў чакае таксама выступ навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага каледжа імя І.І.Салярцінскага.
Калектывы Віцебска парадуюць дзетак 20 красавіка ў 10.30 на канцэртнай праграме “Чароўны падарунак” перад спектаклем “Брэменскія музыкі”. У гэты дзень выступяць вучні Школы №33 г.Віцебска з музычным ухілам, тэатр мод “Наш Стыль”, спартыўная студыя “Драйв”. Акрамя таго ўсіх дзяцей на выхадзе з тэатра будзе чакаць таксама і салодкі падарунак.
20 красавіка ў 18.00 госці тэатра акунуцца ў атмасферу 19 стагоддзя і патрапяць у Шляхецкі салон, на якім можна будзе адпачыць, паразмаўляць, пачытаць свежыя навіны 1812 года ці прагледзець часопіс мод 1812-1813 гадоў за кубачкам гарбаты, а таксама пагуляць у настольныя і картачныя гульні 19 стагоддзя (“Бірулькі”, “К бою!”, “Польскія шашкі”, “Яўрэй”, “Парася”), пабачыць танцы 19 стагоддзя, пагуляць у папулярную гульню таго часу “Жывыя карціны”. У праграме таксама выступ навучэнцаў Віцебскага дзяржаўнага каледжа імя І.І.Салярцінскага. Пасля забаўляльнай праграмы будзе паказаны спектакль “Нататкі вар’ята”.
Трэці дзень свята, 21 красавіка ў 10.15 распачне духавы аркестр, які выступіць на пляцоўцы перад тэатрам. Свята працягнуць гульні ў фае, у якіх могуць паўдзельнічаць усе ахвочыя маленькія наведвальнікі, якія набылі квіткі на Свята. У 10.30 дзетак чакае таксама і танцавальна-забаўляльная праграма “Хвілінкі-весялінкі”, на якой яны сустрэнуцца, пагуляюць і патанчаць са знакамітымі героямі казкі Астрыд Ліндгрэн – Карлсанам і Фрэкен Бок. Пасля святочнай праграмы дзеці пабачаць прэм’ерны спектакль “Тук-тук! Хто там?”.
Гульні і танцавальна-забаўляльная праграма будуць паўтораны ў гэты ж дзень перад спектаклем у 14.00 на ўкраінскай мове “Івасік-Тэлэсік” гасцей тэатра “Лялька” з горада Хмяльніцкі (Украіна). Сам спектакль пачнецца ў 14.30.
У панядзелак 22 красавіка ў 11.00 будзе паказаны спектакль на ўкраінскай мове “Чароўная лямпа Аладзіна” тэатра лялек з г.Хмяльніцкі. У гэты дзень перад спектаклем прагуць кампазіцыі на цымбалах у выкананні ансамбля “Забава” музычнай школы №4 г.Віцебска.
Падчас Свята Дня нараджэння тэатра таксама пройдзе выстава паштовак з віншаваннем тэатра на беларускай мове, якую даслалі маленькія аматары Беларускага тэатра “Лялька”.




















