Стары Ольса зноў у Віцебску!
18 сакавіка а 19:00 гадзіне ў канцэртнай зале «ВIЦЕБСК» шырока вядомы гурт «СТАРЫ ОЛЬСА»! Канцэрт адбудзецца ў рамках святкавання Дня магдэбургскага права.
З 1999 года «СТАРЫ ОЛЬСА» дзейнічае на чале з кіраўніком гурта – Зміцерам САСНОЎСКІМ. Рэпертуар уключае ў сябе народныя балады і ваярскія песні, творы беларускіх кампазітараў эпохі Рэнесансу, кампазіцыі з беларускіх зборнікаў прыдворнай музыкі, беларускія канты ХVI−XVII стагоддзяў, а таксама еўрапейскія папулярныя мелодыі эпохі Сярэднявечча і Рэнесансу.
Беларуская музыка ад старажытных беларускіх і агульнаеўрапейскіх сярэднявечных інструментаў сабрана ў матэрыяле «Сярэднявечная дыскатэка». Валынкі і ліры, жалейкі і гуслі, гудкі і тамбурыны, барабаны і іншыя цудоўныя інструменты, а яшчэ, канечне, не менш цудоўныя музыкі зробяць гэты вечар сапраўды чароўным!
ПРАГРАМА:
– 18:00 – прэзентацыя праекта «ВІЦЕБСКАЯ ХАРУГВА» клуба гістарычнай рэканструкцыі «ВАРГЕНТОРН» Цэнтра культуры «Вiцебск»;
– 19:00 – канцэрт гурта «СТАРЫ ОЛЬСА».
Кошт квіткоў – 100 000 рублёў (у дзень канцэрта – 120 000 рублёў).
Квіткі ў касах горада і на www.kvitki.by.
Касы: (0212) 35-93-92, 27-23-39, 35-91-25.
Безнаяўны разлік: (0212) 42-65-91.
Отдел рекламы ГУ «Центр культуры «Витебск»
ГЦК - Городской центр культуры Витебск >>>