Пахавайце мяне за плінтусам

 

plin
Пераклад Пятра Ламана

Інсцэніроўка і пастаноўка Валерыя Анісенкі

Сцэнаграфія, відэарад і падбор касцюмаў Андрэя Жыгура

Мультымедыйная партытура спектакля Міхаіла Лавіцкага

Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча

Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанкі

Мастак па святле Яўген Куляшоў

 

 

Прэм’ера – 22 лістапада 2013 года, 19.00 Тэатр імя Я. Коласа

 

 

“Аповесць Паўла Санаева “Пахавайце мяне за плінтусам” ад самага першага яе выдання ўвайшла  ў спіс найвыбітнейшых расійскіх бестселераў. У сваёй кнізе аўтар стварыў неверагодна жывыя, шчымлівыя вобразы, якія нікога не пакідаюць абыякавымі.


Гэта аповесць, у якой неверагодна смешна і вытанчана злосна ўзнікае пародыя на саму ідэю шчаслівага маленства, тэма сталення нібыта пераварочваецца з ног на галаву і набывае абрысы сюррэалістычнага гумару. Кніга  ўзарвала расійскі кніжны рынак і набыла не проста культавы, а легендарны статус. Яе тыраж склаў больш за паўмільёны экземпляраў і сёння Павел Санаеў уваходзіць у першую дзесятку самых папулярных сучасных пісьменнікаў Расіі. У 2005 годзе Павел Санаеў атрымаў прэмію “Тэфі”. У 2009 - на экраны выйшаў мастацкі фільм «Пахавайце мяне за плінтусам» (рэжысёр Сяргей Снежкін), дзе ролю жорсткай бабулі сыграла Святлана Кручкова.”

 

 

Усё прыходзіць у свой час, тады, калі ў гэтым наспявае патрэба. Час нараджае твор, час яго інтэрпрэтуе пад сябе. Наш час – гэта тое, што хвалюе нас тут і цяпер, тое, сярод чаго мы жывем зараз. “Калі ты не можаш нечага змяніць, ператвары гэта ў мастацтва.” Каб яно прагучала, каб пачулася, каб настроіла нас на адну хвалю – як мінімум, на хвалю імкнення да светлага ды шчаслівага, да па-людску годнага ў штодзённым, да адчування каштоўнасцяў у “тут і цяпер”.


Сцэна для спектакля паводле сучаснага матэрыялу – гэта люстра ці павелічальнае шкло нашай паўсядзённасці, што дапамагае паставіцца да, здаецца, звычайных праяваў жыцця, больш уважліва і аналітычна.

 

Аповесць Паўла Санаева – аўтабіяграфічная. Аднак у ёй пазнаюцца агульныя праблемы, пытанні, цяжкасці і радасці. Дзяцінства мусіць быць самай светлай часінай. Мусіць, ды толькі ці заўжды яно так? Яшчэ адкрыты свету, ты ўсмоктваеш усё, што прапануе асяроддзе, блізкія. Але пад добразычлівасцю дарослых так часта хаваюцца іншыя матывы. Збольшага, мы самі нават не ўсведамляем, не спрабуем аналізаваць, што кіруе намі ў тым ці іншым дзеянні. «Пахавайце мяне за плінтусам» апавядае пра васьмігадовага хлопчыка Сашу Савельева, які жыве разам з дэспатычнай бабуляй і слабахарактарным дзядулем. Дзіця, якога ў бесперапынным рэжыме вучаць безумоўна падпарадкоўвацца, ненавідзець уласную маці, якога вінавацяць ва ўсіх няўдачах, усё ж такі дрэнна паддаецца гэтай правакацыйнай апрацоўцы свядомасці і спрабуе вырвацца з-пад прэса хатняй тыраніі ў свой уласны свет…

 

У галоўнай ролі Сашы Савельева на вялікай сцэне Коласаўскага тэатра дэбютуе Раман Салаўёў, малады артыст тэатра, выпускнік Віцебскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. 

 

Смотреть Афишу Витебска >>>

 

Фото

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

Свежие новости

От икры до конфет. Смотрите, что подешевело к праздникам в Витебске
В Unistore обрушили цены на популярные товары, без которых не обходитс...
Жизнь не будет прежней: что изменится с 1 января 2026 года в Беларуси
С 1 января 2026 года Беларусь войдёт в новую эпоху — привычные правила...
Молодая витебчанка попалась на удочку мошенников, но смогла сорваться с крючка. Как это было?
В 9.50 мне позвонили с российского номера и сказали, что это с «Белпоч...
Деды Морозы раздадут 3000 подарков в Витебске и других областных центрах
25 и 26 декабря Деды Морозы belbet выйдут на улицы столицы и всех обла...
Хоккейный клуб «Витебск» ставит красивую точку в текущем году
Наша команда на своем льду проводила последнюю встречу нынешнего года....

Самое популярное

В Витебске планируют построить еще одну Ледовую арену. Какой она будет?
Нынешняя Ледовая арена в Витебске порой не вмещает всех желающих попас...
В Витебске пройдет репетиция Нового года с Дедом Морозом, подарками и глинтвейном – бесплатно
В Витебске 21 декабря пройдет душевная репетиция Нового года....
От икры до конфет. Смотрите, что подешевело к праздникам в Витебске
В Unistore обрушили цены на популярные товары, без которых не обходитс...
Куда сходить на выходных 25-28 декабря
Четверг в Витебске начинается с особого настроения: католическое Рожде...
В Витебске продлят работу общественного транспорта в новогоднюю ночь
В связи с проведением новогодних мероприятий Витебский городской испол...
Грипп и не только: какие вирусы циркулируют сейчас на территории Витебска и области
Одна из тем, которые сейчас особенно волнуют витебчан, – сезонная забо...

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске