Дабрачынная акцыя «Падарыце мне жыццё!»

16 лістапада а 12-й гадзіне Віцебскі прытулак безнаглядных жывёл сумесна з Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатрам імя Якуба Коласа праводзіць вялікую дабрачынную акцыю «Падары мне жыццё!».
Перад паказам спектакля «Гісторыя двух сабак» непасрэдна ў фае тэатра ў вас з'явіцца ўнікальная магчымасць падарыць шчаслівае жыццё любімаму гадаванцу – узяць да сябе дадому прышчэпленых, стэрылізаваных шчанюкоў і котак. Паверце, яны чакаюць добрых гаспадароў, могуць стаць як надзейнымі ахоўнікамі, так і сябрам, якія зробяць вашае жыццё больш радасным, пазбавяць ад адзіноты.
Дарэчы, спектакль «Гісторыя двух сабак» Ягора Конева распавядае пра тое , як людзі жорстка ставяцца да сваіх гадаванцаў, не задумваюцца пра тое, што сабакі – таксама жывыя істоты , якія маюць патрэбу ў пастаяннай любові і клопаце.
Квіткі на спектакль - ужо ў касах тэатра!
Віцебскі прытулак безнаглядных жывёл – адзіны ў Беларусі. Абсталяваны аперацыйнай, апаратам для ўльтрагукавых даследаванняў, кухняй, халадзільным абсталяваннем. На пачатак кастрычніка ў прытулку ўтрымліваюцца 120 дарослых сабак, 52 шчанюка, 33 коткі, 17 кацянят. Гэтыя лічбы павялічваюцца ... Прытулак пастаянна мае патрэбу ў сродках і будзе ўдзячны за любую фінансавую дапамогу.
Жадаючым узяць жывёл неабходна мець пры сабе пашпарт.
Кантактны тэлефон Прытулку: 8(033) 336-78-77 (МТС).




















