Дыскусія "Гарадская ідэнтычнасць Віцебска"
Запрашаюцца ўсе цікаўныя і зацікаўленыя!
13 лістапада ў канферэнц-зале гатэля “Віцебск” (вул. Замкавая, 5/2а) 18:00 адбудзецца адкрытая дыскусія “Гарадская ідэнтычнасць Віцебска: праўда і стэрэатыпы”.
Што ёсць Віцебск сёння для сваіх уласных рэальных і патэнцыйных жыхароў? Што ўбачаць і зразумеюць у ім турысты, і адкуль будуць гэтыя людзі? Як і кім фармуецца аблічча горада? Ці вытрымлівае ўяўленне аб багатай культурніцкай насычанасці Віцебска параўнанне з іншымі беларускімі гарадамі? – гэта куды больш практычна важныя пытанні, чым абстрактна-філасофскія, паколькі адказы на іх дадуць агульнае разуменне ключавымі гульцамі ў розных сферах жыцця горада новых накірункаў для развіцця, запатрабаваных ніш у бізнэсе і творчай дзейнасці.




















