Курс мэнэджэраў гісторыка-культурнай спадчыны Interhistory
Курс мэнэджэраў гісторыка-культурнай спадчыны Interhistory запрашае ўсіх зацікаўленых да ўдзелу ў курсе, які дазволіць паглыбіць веды пра спадчыну Віцебска і рэгіёна, а таксама рэалізаваць уласныя праекты.
Пра актуальныя тэндэнцыі ў развіцці і выкарыстанні гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны вы даведаецеся ад беларускіх гісторыкаў, культуролагаў, мастацтвазнаўцаў, археолагаў, экскурсаводаў. Сярод выкладчыкаў курса:
- Леанід Калядзінскі (гісторык, археолаг)
- Антон Астаповіч (старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры )
- Мікалай Плавінскі (гісторык, археолаг)
- Мікалай Півавар (гісторык, экскурсавод)
- Міхаіл Цыбульскі ( мастацтвазнаўца)
- Аляксандр Лісаў (мастацтвазнаўца)
- і шмат іншых.
Удзел у курсе Interhistory не патрабуе адмысловай папярэдняй адукацыі і падрыхтоўкі.
Працягласць круса — снежань 2014 – май 2015.
Заняткі будуць праходзіць у Віцебску па выходных. Пасля лекцый і семінараў запланаваная рэалізацыя ўласных праектаў.
Змест заяўкі:
- iмя, прозвішча;
- дата нараджэння;
- месца працы/вучобы, род дзейнасці;
- спасылка на профіль Вконтакте і/альбо Facebook;
- нумар мабільнага тэлефона;
- e-mail;
- досвед у сферы гісторыка-культурнай спадчыны (пры наяўнасці);
- матывацыя (4-7 сказаў).
Заяўкі дасылаюцца на адрас interhistory2015@gmail.com
Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел у курсе прадугледжвае наведванне ўсіх заняткаў.
Апошняя дата прыёму заявак — 14 снежня, 23:59 па беларускім часе.
Вынікі адбору — 15 снежня.
Па ўсіх дадатковых пытаннях звяртацца на мэйл interhistory2015@gmail.com
Падрабязнасці на сайце www.publicrepublic.info
Курсы, тренинги, семинары в Витебске >>>




















