Новы альбом непараўнальнага фольк-праекта “Вурай” жыхары Віцебска пачуюць першымі

vurai
І гэта не піяр-ход. Музыкі завітаюць у наш горад адразу пасля шэрагу паспяховых канцэртаў у Кіеве.


Сёлета фольк-праект “Вурай” выдаў новы альбом за назвай “Раёк”
. Кружэлка выйшла на украінскім лэйбле “Наш Фармат. А першая прэзентацыя ў Беларусі адбудзецца менавіта ў Віцебску, які яшчэ, відаць, не страціў статусу культурнай сталіцы нашай краіны. 15 чэрвеня ў 18.00 у Цэнтры сучаснага мастацтва (вул. Белабародава, 5) “Вурай” зладзіць поўнафарматны канцэрт непараўнальны ні з чым паводле драйву й энергетыкі. Гурт літаральна днямі павяртаўся з Кіева, дзе сыграў шэраг канцэртаў і прычараваў украінскіх слухачоў, а пасля Віцебска музыкаў чакае Гомель, Менск, фестываль “Вольнае паветра” ў Шаблях і выступы ў Празе.


Гурт “Вурай” добра знаёмы і заўжды чаканы ў Віцебску, куды музыкі завітвалі ўжо тройчы з канцэртнымі выступамі, а літаральна сёлета разам з праектам “Забаўлянкі для Янкі” зладзілі адмысловы “Калядны ранішнік” для дзяцей ­– абыякавых не засталося.

-JUj-n_j1zQ

Новы альбом “Вурая” – ужо трэці з шэрагу – гэта гарачы сплаў стылістычных накірункаў: ад фольк-року да псіхадэліку і сапраўднага неа-фольку. Тут вы пачуеце толькі жывыя акустычныя інструменты: скрыпка, флейта, кантрабас, гітара, барабаны, гармонік ды разнастайныя жалейкі. Вурай не займаецца пераспяваннем народных песень, гурт стварае абсалютна новыя самастойныя творы, абапіраючыся на нашую спадчыну. Дарэчы, музыкі ладзяць уласныя этнаграфічныя экспедыцыі, падчас якіх знаходзяць матэрыял ды натхненне для стварэння новых кампазіцый.
 

15 чэрвеня зала Цэнтра мастацтваў на дзве гадзіны зробіцца месцам, дзе фольк, драйв, весялосць і якаснае гучанне. Сачыце за падзеямі ў суполцы http://vk.com/vurajvitsebsk.


Гэткая імпрэза – відавочна годнае распачынанне поўнавартаснага лета, калі сесіі застаюцца па-за плячыма, а душа прагне вандравання. Выправімся ў вандроўку па кантрастнай мадэрнова-старадаўняй Беларусі разам. Усіх чакаем! Усім радыя бязмежна!


Мерапрыемства адбываецца пры падтрымцы грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма”. Усе даведкі па тэлефонах: +37544 787-60-38, +37529 548-02-94.

ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

Свежие новости

От икры до конфет. Смотрите, что подешевело к праздникам в Витебске
В Unistore обрушили цены на популярные товары, без которых не обходитс...
Жизнь не будет прежней: что изменится с 1 января 2026 года в Беларуси
С 1 января 2026 года Беларусь войдёт в новую эпоху — привычные правила...
Молодая витебчанка попалась на удочку мошенников, но смогла сорваться с крючка. Как это было?
В 9.50 мне позвонили с российского номера и сказали, что это с «Белпоч...
Деды Морозы раздадут 3000 подарков в Витебске и других областных центрах
25 и 26 декабря Деды Морозы belbet выйдут на улицы столицы и всех обла...
Хоккейный клуб «Витебск» ставит красивую точку в текущем году
Наша команда на своем льду проводила последнюю встречу нынешнего года....

Самое популярное

В Витебске планируют построить еще одну Ледовую арену. Какой она будет?
Нынешняя Ледовая арена в Витебске порой не вмещает всех желающих попас...
В Витебске пройдет репетиция Нового года с Дедом Морозом, подарками и глинтвейном – бесплатно
В Витебске 21 декабря пройдет душевная репетиция Нового года....
Куда сходить на выходных 25-28 декабря
Четверг в Витебске начинается с особого настроения: католическое Рожде...
В Витебске продлят работу общественного транспорта в новогоднюю ночь
В связи с проведением новогодних мероприятий Витебский городской испол...
Грипп и не только: какие вирусы циркулируют сейчас на территории Витебска и области
Одна из тем, которые сейчас особенно волнуют витебчан, – сезонная забо...
От икры до конфет. Смотрите, что подешевело к праздникам в Витебске
В Unistore обрушили цены на популярные товары, без которых не обходитс...

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске