Месяц добрых падзей
Запрашаем наведаць круглы стол па выніках гарадской кампаніі “Месяц добрых падзей”.
12 студзеня ў Цэнтры сучаснага мастацтва (вул. Белабародава, 5) пройдзе абмеркаванне вынікаў і перспектыў праведзенай маладымі арганізатарамі культурніцкай кампаніі.
У рамках “Месяца добрых падзей” адбыліся мерапрыемствы:
- дабрачынны канцэрт “Рок за котов” (у дапамогу прытулку для бяздомных жывёлаў);
- кірмаш хэнд-мэйда “Зімовы маркет” у бітлз-клубе “Чердачок”;
- шэраг падзей, прысвечаны 84-м угодкам народзінаў Уладзіміра Караткевіча;
- конкурс малюнкаў і творчых сачыненняў для Віцебскага дзіцячага гарадскога дома.
Выпускнікі экспрэс-курса “Гарадскія культурніцкія практыкі” распавядуць падчас круглага стала пра досвед у падрыхтоўцы і рэалізацыі праектаў, а таксама падзеляцца планамі па насычнні культурніцкай афішы Віцебска.
12 студзеня, а 18:00 у Цэнтры сучаснага мастацтва чакаем усіх неабыякавых гараджан!
Дадатковая інфармацыя: +375298940517




















