В центре Витебска установили фигуру рыцаря в средневековых доспехах
У Віцебску з’явілася новая скульптура. На вуліцы Леніна, каля ўваходу ў выставачна-гандлёвы цэнтр «Пасаж», стаіць рыцар у ззяючых даспехах. Яго латы выраблены з нержавеючай сталі, а ў сярэдзіне запоўнены бетонам. Ужо зараз кампазіцыя, стылізаваная пад рыцара ў даспехах заходнееўрапейскага ўзору XV-XVI стагоддзяў, прыцягвае ўвагу віцебчан.
Аказваецца, так незвычайна сустрэне наведвальнікаў клуб «Вінтаж», які хутка адкрыецца. Завяршае кампазіцыю постаць арла з крыламі, паднятымі ў выглядзе літары V, якая знаходзіцца над уваходнымі дзвярыма клуба. Над кампазіцыяй працавалі чатыры мастакi:Валерый Апокін, Аляксандр Хадзюкоў, Вадзім і Віктар Буга.
Смотрите похожие новости:
Князь Ольгерд официально прописался в Витебске>>>