«Заспявай 2.0»: ад «Сяброў» да Adele, ад Купалы да Найдзёнава

заспявай
55 заяваў прыйшло на конкурс «Заспявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і дабрачынны фонд «Вяртаньне» пры падтрымцы парталу Tut.by і кампаніі «Будзьма беларусамі!». З іх журы абярэ найлепшых у дзвюх намінацыях – «Кавер» і «Паэзія».


Паводле ўмоваў сёлетняга конкурсу  разглядаліся заявы ад канкурсантаў да 27 год. У намінацыю «Кавер» прымаліся вядомыя беларускамоўныя (ці перакладзеныя на беларускую) песні ва ўласным арыгінальным прачытанні. Было атрымана 22 заявы. Канкурсанты пераспявалі песні гуртоў J:Морс, Akute, Zet, «Крама», «Песняры», «Верасы», «Сябры»,  Kriwi, «Крамбамбуля», Naka,  «Новае Неба», «Без билета», Віктара Шалкевіча ды іншых, у тым ліку прыйшло два кавэры на «Купалінку» і адзін на Adele. Цікава, што ў конкурсе акром беларускіх музыкаў упершыню ўзялі ўдзел і прадстаўнікі іншай краіны – гурт «Колір:піяна» з Адэсы падаў заявы адразу ў дзьвух намінацыях.


У намінацыі «Спяваная паэзія» пададзена 33 заявы. Паводле ўмоваў, неабходна было самастойна выбраць верш вядомага сучаснага беларускага паэта на беларускай мове і выканаць яго ва ўласнай манеры на сваю музыку. Канкурсанты спявалі на словы Генадзя Бураўкіна (ажно чатыры песні!), Рыгора Барадуліна, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Анатоля Сыса, Ніла Гілевіча, Авяр’яна Дзеружынскага, Паўлюка Труса, Віктара Жыбуля, Валянціны Аколавай, Яўгеніі Янішчыц, Ларысы Геніюш, Анатоля Вярцінскага, Андрэя Хадановіча, Алеся Плоткі, Дзяніса Сідарка, Ірыны Зорка, Андрэя Аляксандрава, Ірыны Багдановіч, Аксаны Стрыжыч, Віктара Лупасіна, Мікіты Найдзёнава ды іншых. З поўным спісам канкурсантаў можна азнаёміцца тут.


«Проста выдатна, што канкурсанты ахапілі розныя пласты беларускай сучаснай музыкі і паэзіі. Застаецца толькі радавацца, што спевы «Песняроў», «Крамы» і «Новага Неба», паэзія Купалы, Багдановіча і Труса ўспрымаецца моладзю як сучасная. Значыць яна не страчвае сваёй актуальнасці і натхняе іншае пакаленне на стварэнне новых твораў. Выбіраць сапраўды ёсць з каго!», – зазначаюць арганізатары конкурсу. Усе песні ўважліва адслухае журы, у якое ўваходзяць: музыкі Ігар Варашкевіч («Крама»), Валеры Дайнека («Беларускія Песняры») і Алег Хаменка («Палац»), паэты Адам Глёбус і Віталь Рыжкоў, культуроляг Максім Жбанкоў, журналісткаТацяна Заміроўская і прадстаўнікі аргкамітэту конкурсу – Павел Бераговіч (кіраўнік фонду «Вяртанне»), Ніна Шыдлоўская (каардынатар кампаніі «Будзьма беларусамі!») і Сяргей Будкін (прадусар конкурсу, галоўны рэдактар парталу Tuzin.fm). 


Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра. Ён можа быць падзелены між некалькімі выканаўцамі. Пры гэтым у конкурсе можа быць і адзін пераможца, бо некаторыя выканаўцы падалі заявы ў абедзвюх намінацыях. Вынікі будуць абвешчаныя 14 траўня на парталах Tuzin.fm, Tut.by, Budzma.by. Пра ўзнагароджанне пераможцаў і фінальны канцэрт з гэтай нагоды будзе паведамлена дадаткова. 

ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

Цирк с сюжетом и 30+ животными: каким будет «13 метров» в Витебске
Цирк с сюжетом и 30+ животными: каким будет «13 метров» в Витебске
В Витебск привезли не просто цирковое шоу, а целую...
Megatop выпустил коллекцию обуви с “бусламi”, драниками и БелАЗами
Megatop выпустил коллекцию обуви с “бусламi”, драниками и БелАЗами
В сети магазинов Megatop появилась капсульная колл...
Почему важно правильно выбрать матрас
Почему важно правильно выбрать матрас
Выбор матраса – один из ключевых факторов качестве...
От выцветших портретов к новому качеству: как сегодня обновляют фотомедальоны
От выцветших портретов к новому качеству: как сегодня обновляют фотомедальоны
Если внимательно посмотреть на старые кладбища, мо...
В Беларуси появился сервис для мониторинга крипто- и финансовых рынков
В Беларуси появился сервис для мониторинга крипто- и финансовых рынков
В Беларуси начал работу онлайн-сервис UNUM для инв...
В кинотеатрах вышел фильм «К себе нежно» по книге белорусской писательницы
В кинотеатрах вышел фильм «К себе нежно» по книге белорусской писательницы
В белорусских и российских кинотеатрах стартовал п...

Свежие новости

Цирк с сюжетом и 30+ животными: каким будет «13 метров» в Витебске
В Витебск привезли не просто цирковое шоу, а целую историю — с древним...
Будьте внимательны! В Витебском районе зафиксированы первые укусы клещей
К началу нынешней недели, по данным учреждений здравоохранения Витебск...
С 4 апреля в Беларуси изменятся правила служебных командировок: новые нормы суточных и оплаты жилья
С 4 апреля 2026 года в Беларуси вступят в силу изменения в Положении о...
Когда в Витебске отключат отопление
Когда в Витебске отключат отопление? – На такой вопрос читателей газет...
Где в Витебске можно разжечь мангал и во сколько обойдется «дикий» костер
Весна в областном центре выдалась засушливой и ветреной....

Самое популярное

Проезд в общественном транспорте Витебска подорожает с 25 марта
Со среды, 25 марта, стоимость одной поездки в автобусе, трамвае и трол...
Поезд над городом. В Витебске вскоре установят уникальный аттракцион
В предстоящем сезоне в центральной части Витебска планируется установи...
В Витебске 24 марта пройдет «прямая линия» по вопросам работы пассажирского транспорта
24 марта с 10.00 до 11.00 генеральный директор ОАО «Витебскоблавтотран...
Куда сходить на выходных в Витебске: афиша на 20–22 марта
По-настоящему весенние выходные — это отличный повод выбраться из дома...
Александр Лукашенко утвердил сроки проведения «Славянского базара в Витебске» в 2026 году
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал распоряжение о проведе...
До старта XXXV Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске» 4 месяца!
Совсем скоро северная столица наполнится творчеством, искусством и пра...

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске