Курс для менеджеров культуры Lumini
Сабраць поўную залу на канцэрт, арганізаваць вялізную выставу, прапіярыць дакументальны кінапаказ, знайсці памяшканне пад вегетарыянскі фуд-маркет. Прычым, зрабіць гэта ў родным горадзе і не разарыцца.
Як гэта зрабіць лепей, ведаюць тыя, хто ўжо не раз ладзіў падобнае. Гэта вельмі розныя людзі, але, самае галоўнае, яны дасведчаныя і не сквапныя на інфармацыю — падзеляцца ўсім, што ведаюць.
Прыміце ўдзел у Курсе менеджараў культуры і арт-падзей „Lumini” (Віцебск) — даведаецеся пра справу з першых рук:
- Уладзімір Шаблінскі, дырэктар канцэртнай агенцыі «Шаблі»,
- Павел Белавус, «Арт-Сядзіба»,
- Аляксандр “Папа Бо” Багданаў, прадусар,
- Вера Анціпава і Філ Марозаў, «Дом Фішэра»,
- Алесь Плотка, PR-мэнэджар культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!»,
- Павел Касцюкевіч, кнігарня «Логвінаў»
і шмат іншых.
Курс „Lumini” разлічаны на маладых людзей узростам ад 16 да 26 гадоў. Першая частка праходзіць з сакавіка па чэрвень 2014 г. Другая частка — ўвосень 2014 г. Заняткі праходзяць у Віцебску па выходных. Пасля лекцый і семінараў запланаваная практыка ў культурніцкіх установах Беларусі.
Для ўдзелу выдаткуйце 15 хвілін вольнага часу і дашліце на пошту: luminikurs@gmail.com наступныя дадзеныя пра сябе:
- Імя, прозвішча
- Дата нараджэння
- Месца працы/вучобы, род дзейнасці
- Спасылка на ваш профіль Вконтакте і/альбо Facebook
- Нумар асабістага мабільнага тэлефона
- Асабісты e-mail, які вы рэгулярна правяраеце!
- Ваш досвед у культурніцкай і арт-сферы
- Чатыры-сем сказаў пра матывацыю — навошта вам патрэбны ўдзел у курсах.
Колькасць месцаў абмежаваная. Удзел у курсе прадугледжвае наведванне ўсіх заняткаў! Апошняя дата прыёму заявак — 16 сакавіка, 23:59 па беларускім часе. Вынікі адбору — 19 сакавіка.
Па ўсіх дадатковых пытаннях не саромцеся звяртацца на e-mail: luminikurs@gmail.com




















