Свята ў горадзе!

4
Віцебск – адметны беларускі горад, дзе святы – гэта не проста кароткачасовыя масавыя “ўцёкі” ад руціны, а, бадай, аснова іміджу горада. Ці адпавядае змест буйных гарадскіх святаў чаканням гараджан?
Напярэдадні Дня моладзі і свята горада вы асабіста маеце магчымасць далучыцца да фармавання праграмы святаў!


Гатовыя спрычыніцца да найбуйнейшых культурніцкіх падзей у Віцебску, даць ім свой крэатыў і натхненне? Самы час паактыўнічаць! Бо аддзел ідэалогіі, культуры і па справах моладзі гарадскога выканаўчага камітэта Віцебска абвяшчае адкрыты прыём заявак на фармаванне праграм святаў! Свае ідэі наконт таго, як можна зрабіць больш адметнымі, цікавымі і запамінальнымі гарадскія святы, агульнымі высілкамі палепшыць культурную прастору горада, можна прадставіць і абмеркаваць 10 чэрвеня на “Кірмашы праектаў” – пляцоўцы, дзе гуртуюцца культурніцкія дзеячы і актывісты. Найлепшыя прапановы ўвойдуць у праграмы святаў на адміністрацыйным узроўні!


“Кірмаш праектаў” – публічная прэзентацыя культурніцкіх ідэй, якую праводзіць грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” у многіх гарадах Беларусі. Тут можна ўдасканаліць сваю задуму, атрымаць парады ад публікі і экспертаў, знайсці аднадумцаў ды партнёраў! Фармат мерапрыемства – так званая “маланкавая размова”, што фактычна выглядае як аповед пра сваю задуму з прэзентацыяй, зробленай у PowerPoint, Keynote, Prezi.com ці іншых сэрвісах, цягам 5 хвілін.


Каб стаць удзельнікам “Кірмашу праектаў”, неабходна да 5 чэрвеня ўключна даслаць прэзентацыю сваёй задумы на электронную скрыню kirmash.vitsebsk@gmail.com па рэкамендаваным плане:

- назва прэзентацыі;

- сутнасць прэзентацыі (што менавіта вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.);

- мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?);

- фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;

- калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца?

якія рэсурсы вы ўжо маеце і якія – шукаеце (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт).


Калі вы з тых, каму заўсёды хочацца новых і цікавых рашэнняў для свайго горада, яго культуры, каб не пераседжваць гарадскія святы на прыродзе, а насамрэч атрымаць задавальненне і зрабіць карыснае для горада, карыстайцеся момантам! Прапануйце сваю задуму, і нашая культура стане бліжэйшай да нашых жа патрэб!

 

Выніковая прэзентацыя праектаў, іх грамадскае абмеркаванне і ацэнка адбудуцца 10 чэрвеня 19:00 ў Выставачнай залі “Музычная гасцёўня” , Фрунзэ,11
Чакаем усіх неабыякавых да жыцця нашага горада!

 

Усю інфармаццыю можна атрымаць у каардынатара ГКК “Будзьма беларусамі” па Віцебскім рэгіёне  - Булаўскага Уладзіміра 8-029-8940517

ReDISCO_Banner (1)

ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

Цирк с сюжетом и 30+ животными: каким будет «13 метров» в Витебске
Цирк с сюжетом и 30+ животными: каким будет «13 метров» в Витебске
В Витебск привезли не просто цирковое шоу, а целую...
Megatop выпустил коллекцию обуви с “бусламi”, драниками и БелАЗами
Megatop выпустил коллекцию обуви с “бусламi”, драниками и БелАЗами
В сети магазинов Megatop появилась капсульная колл...
Почему важно правильно выбрать матрас
Почему важно правильно выбрать матрас
Выбор матраса – один из ключевых факторов качестве...
От выцветших портретов к новому качеству: как сегодня обновляют фотомедальоны
От выцветших портретов к новому качеству: как сегодня обновляют фотомедальоны
Если внимательно посмотреть на старые кладбища, мо...
В Беларуси появился сервис для мониторинга крипто- и финансовых рынков
В Беларуси появился сервис для мониторинга крипто- и финансовых рынков
В Беларуси начал работу онлайн-сервис UNUM для инв...
В кинотеатрах вышел фильм «К себе нежно» по книге белорусской писательницы
В кинотеатрах вышел фильм «К себе нежно» по книге белорусской писательницы
В белорусских и российских кинотеатрах стартовал п...

Свежие новости

Цирк с сюжетом и 30+ животными: каким будет «13 метров» в Витебске
В Витебск привезли не просто цирковое шоу, а целую историю — с древним...
Будьте внимательны! В Витебском районе зафиксированы первые укусы клещей
К началу нынешней недели, по данным учреждений здравоохранения Витебск...
С 4 апреля в Беларуси изменятся правила служебных командировок: новые нормы суточных и оплаты жилья
С 4 апреля 2026 года в Беларуси вступят в силу изменения в Положении о...
Когда в Витебске отключат отопление
Когда в Витебске отключат отопление? – На такой вопрос читателей газет...
Где в Витебске можно разжечь мангал и во сколько обойдется «дикий» костер
Весна в областном центре выдалась засушливой и ветреной....

Самое популярное

Проезд в общественном транспорте Витебска подорожает с 25 марта
Со среды, 25 марта, стоимость одной поездки в автобусе, трамвае и трол...
Поезд над городом. В Витебске вскоре установят уникальный аттракцион
В предстоящем сезоне в центральной части Витебска планируется установи...
В Витебске 24 марта пройдет «прямая линия» по вопросам работы пассажирского транспорта
24 марта с 10.00 до 11.00 генеральный директор ОАО «Витебскоблавтотран...
Александр Лукашенко утвердил сроки проведения «Славянского базара в Витебске» в 2026 году
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал распоряжение о проведе...
Куда сходить на выходных в Витебске: афиша на 20–22 марта
По-настоящему весенние выходные — это отличный повод выбраться из дома...
До старта XXXV Международного фестиваля искусств «Славянский базар в Витебске» 4 месяца!
Совсем скоро северная столица наполнится творчеством, искусством и пра...

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске