Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! распачне ў Віцебску

adnak2
Новы адукацыйны сезон Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! распачне ў Віцебску

 

Серыя майстар-класаў з удзелам прадстаўнікоў найбуйнейшых беларускіх агенцтваў, якія атрымлівалі ўзнагароды на мінулых Фестывалях, пройдзе 8 лютага 2013 года ў канферэнц-зале гасцініцы "Віцебск" па вул. Замкавая, 5/2 a. Большасць з хэдлайнераў таксама ў свой час былі ў складзе журы Фестывалю AD.NAK!

 

Асноўная мэта мерапрыемства – паведаміць пра наяўныя сучасныя тэндэнцыі на рэкламным рынку як Беларусі, так і іншых краін, больш падрабязна рассказаць пра Фестываль, заахвоціць да ўдзелу ў Фестывалі рэкламістаў Віцебска і вобласці і ўвогуле звярнуць увагу на тое, што рэклама на беларускай мове можа быць цікавай, крэатыўнай і сучаснай.

 

Удзел у майстар-класах будзе карысны перш за усё прадстаўнікам рэкламна-камунікацыйнага бізнэсу Віцебскай вобласці: прадстаўнікам аддзелаў маркетынгу кампаній і прадпрыемстваў вобласці, рэкламных агенцтваў і дызайн-студый, спецыялістаў у галіне медыяў і СМІ.

 

Цягам мінулага года такія сустрэчы прайшлі ў Горадні, Магілёве, Брэсце і Гомелі. У iх узялi ўдзел прадстаўнiкi найбуйнейшых кампаній і агенцтваў краiны.

 

Сёлета Фестываль праходзіць ужо чацверты раз, і арганізатары чакаюць шмат работ ад рэгіянальных прадстаўнікоў рэкламнай галіны ў намінацыях і конкурсах.

 

Глядзець ролік па выніках Трэцяга фестывалю AD.NAK!, які прайшоў 5 ліпеня 2012 года.

 

“Мы ўпэўненыя, што рэгіянальныя рэкламісты робяць шмат работ на беларускай мове, але яны з розных прычынаў не бачныя сярод прадстаўнікоў прафесійнай суполкі, – адзначае Сяргей Скараход, кіраўнік праекту Marketing.by. – Акрамя таго, трэба разумець, што сучасны рэкламны прадукт сёння робіцца больш моўным і камунікацыйным. Звычайныя сродкі адыходзяць на другі план, а дасягаюць поспеху незвычайныя ідэі і спалучэнні, таму кожная ідэя можа ператварыцца ў самы буйны праект дзякуючы простаму ўдзелу у Фестывалі AD.NAK.

 

Арганізатары Фестывалю таксама адзначаюць, што дзякуючы багатай конкурснай праграме Фестываль дае дадатковыя магчымасці рэкламістам, якія жадаюць выконваць работы на беларускай мове, паспрабаваць свае сілы і стварыць рэкламны прадукт у межах прапанаваных конкурсаў. У гэтым годзе конкурсная праграма таксама зменіцца, і большасць конкурсаў будзе падтрыманая найбуйнейшымі беларускімі брэндамі.

 

Акрамя прэзентацыі Фестывалю AD.NAK-2013 у межах праграмы семінараў таксама выступяць Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, каардынатары агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

 

Кіраўнік мінскай студыі “АдлігаАнатоль Лазар правядзе майстар-клас на тэму “Між творчасцю і маркетынгам”, у якім падзеліцца вопытам арганізацыі рэкламнага бізнэсу ў Беларусі, асаблівасцямі ўзаемаадносін з кліентамі, а таксама пра асаблівасці выкарыстання беларуская мовы ў рэкламе.

 

Дырэктар рэкламнага агенцтва Capitalist Digital, Зміцер Вайноўскі, які яўляецца аўтарам ролікаў AD.NAK! і іншых праектаў правядзе майстар-клас пад назвай “Рэклама па-беларуску: ментальныя коды, стварэнне ўстойлівага словазлучэння, новыя словы ў рэкламе”.

 

Тэма майстар-класа дызайнера інтэрактыўнага агенцтва Red Graphic Захара Шлiмакова гучыць так: “Digital Love: Ooh, I don't know what to do about this dream. Захар падрабязна разгледзіць кейс інтэрактыўнага праекту 10.mts.by, а таксама паведаміць пра апошнія трэнды ў digital-маркетынгу.

 

Сяргей Скараход, кіраўнік інтэрнэт-праекту Marketing.by раскажа пра Фестываль AD.NAK!, а таксама прадэманструе работы пераможцаў найбольш вядомых сусветных фестываляў рэкламы 2012 года.

 

Нагадваем, што майстар-класы адбудуцца 8 лютага 2013 года ў канферэнц-зале гасцініцы "Віцебск" (вул. Замкавая, 5/2 a). Колькасць удзельнікаў – да 60 чалавек. Удзел БЯСПЛАТНЫ.

 

Пра Фестываль:

 

ПРАГРАМА
adnak3

AD.NAK! – гэта пляцоўка, якая аб’ядноўвае найбольш актыўную і перадавую частку прафесійнага грамадства ў галіне рэкламы, маркетынгу і PR, а яе галоўная мэта – звярнуць увагу прафесійных удзельнікаў рэкламнага рынку, а таксама грамадства Беларусі на рэкламу і іншыя сродкі маркетынгавых камунікацый, выкананых на беларускай мове.

 

Сёлета Фестываль пройдзе ў Мінску 27 чэрвеня ўжо чацверты раз. Удзел у Фестывалі БЯСПЛАТНЫ.

 

У мінулым годзе Фестываль стаў рэкордным па колькасці пададзеных работ і ўдзельнікаў – было атрымана больш за 300 заявак ад больш чым 100 удзельнікаў!

 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце Фестывалю.

 

Усе пытанні наконт удзелу можна дасылаць прадстаўніку аргкамітэту Фестывалю па Віцебскай вобласці Уладзімеру Булаўскаму (тэл: +375 (29) 894-0517, е-mail: bulavskiv@gmail.com) альбо кіраўніку праекту Marketing.by Сяргею Скараходу (тэл.: +375 29 755-1434, 177-0121, e-mail: ss@marketing.by). 


ПРАГРАМА тэматычных выязных семінараў, якія праводзяцца ў межах адукацыйнай праграмы
Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK!

 

8 лютага 2013 года, г. Віцебск, канферэнц-зала гасцініцы "Віцебск", вул. Замкавая, 5/2 a.

 

Удзел БЯСПЛАТНЫ.

 

12.00–12.30 Уступнае слова кіраўнікоў кампаніі “Будзьма беларусамі!”, якая з’яўляецца ініцыятарам стварэння і правядзення Фестывалю. Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, каардынатары агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
 

12.30–13.15 Прэзентацыя Фестывалю AD.NAK! і прагляд работ пераможцаў папярэдніх Фестываляў.
 

13.15–14.00 Майстар-клас “Між творчасцю і маркетынгам: арганізацыя рэкламнай справы; кліент: пастаноўка і прыёмка задач: мова ў працы: падставы, прыклады, планы і спадзевы”. Анатоль Лазар, кіраўнік мінскай студыі “Адліга”.
 

14.00–14.30 Кава-брэйк.
 

14.30–15.45 Майстар-клас “Рэклама па-беларуску: ментальныя коды, стварэнне ўстойлівага словазлучэння ў мэтах рэлевантнасці, новыя словы ў рэкламе”. Зміцер Вайноўскі, дырэктар рэкламнага агенцтва Capitalist Digital.
 

15.45–16.30 Майстар-клас “Digital Love: Ooh, I don't know what to do about this dream (разгляд кейсу інтэрактыўнага праекту 10.mts.by, трэнды перад трындзяцом)”. Захар Шлiмакоў, дызайнер інтэрактыўнага агенцтва Red Graphic.
 

16.30–17.30 Прэзентацыя найлепшых рэкламных работ – пераможцаў найвядомейшых сусветных фестываляў і конкурсаў 2012 года. Сяргей Скараход, кіраўнік інтэрнэт-праекту Marketing.by.
 

17.30–18.30 Келіх шампанскага, нефармальныя зносіны.


ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

Megatop выпустил коллекцию обуви с “бусламi”, драниками и БелАЗами
Megatop выпустил коллекцию обуви с “бусламi”, драниками и БелАЗами
В сети магазинов Megatop появилась капсульная колл...
Почему важно правильно выбрать матрас
Почему важно правильно выбрать матрас
Выбор матраса – один из ключевых факторов качестве...
От выцветших портретов к новому качеству: как сегодня обновляют фотомедальоны
От выцветших портретов к новому качеству: как сегодня обновляют фотомедальоны
Если внимательно посмотреть на старые кладбища, мо...
В Беларуси появился сервис для мониторинга крипто- и финансовых рынков
В Беларуси появился сервис для мониторинга крипто- и финансовых рынков
В Беларуси начал работу онлайн-сервис UNUM для инв...
В кинотеатрах вышел фильм «К себе нежно» по книге белорусской писательницы
В кинотеатрах вышел фильм «К себе нежно» по книге белорусской писательницы
В белорусских и российских кинотеатрах стартовал п...
В центре Минска стартовали съемки хоккейного драмеди «Седьмой игрок»
В центре Минска стартовали съемки хоккейного драмеди «Седьмой игрок»
В Минске стартовали съёмки нового оригинального пр...

Свежие новости

Финал «Грация International»: когда студенческая сцена превращается в международный праздник
27 марта в концертном зале «Витебск» состоялся финал VII Открытого кон...
Life предложил абонентам «Полный безлимит» интернета
Цифровой оператор Life объявил о запуске услуги «Полный безлимит»....
Тренды пластиковых окон: что выбирают современные дома
В последние годы пластиковые окна перестали быть просто стеклом в рамк...
Обзор афиши Витебска 30 марта -2 апреля
Весна набирает обороты, и вместе с ней оживает культурная жизнь города...
Цирк с сюжетом и 30+ животными: каким будет «13 метров» в Витебске
В Витебск привезли не просто цирковое шоу, а целую историю — с древним...
Будьте внимательны! В Витебском районе зафиксированы первые укусы клещей
К началу нынешней недели, по данным учреждений здравоохранения Витебск...

Самое популярное

Когда в Витебске отключат отопление
Когда в Витебске отключат отопление? – На такой вопрос читателей газет...
Проезд в общественном транспорте Витебска подорожает с 25 марта
Со среды, 25 марта, стоимость одной поездки в автобусе, трамвае и трол...
Поезд над городом. В Витебске вскоре установят уникальный аттракцион
В предстоящем сезоне в центральной части Витебска планируется установи...
В Витебске 24 марта пройдет «прямая линия» по вопросам работы пассажирского транспорта
24 марта с 10.00 до 11.00 генеральный директор ОАО «Витебскоблавтотран...
Александр Лукашенко утвердил сроки проведения «Славянского базара в Витебске» в 2026 году
Президент Беларуси Александр Лукашенко подписал распоряжение о проведе...
Куда сходить на выходных в Витебске: афиша на 20–22 марта
По-настоящему весенние выходные — это отличный повод выбраться из дома...

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске