Назва спецыяльнага прафілактычнага мерапрыемства «Дом без пажару» кажа сама за сябе. Зрабіць так, каб у твой дом не пастукалася вогненная бяда – першачарговая задача як ратавальнікаў, так і саміх домаўладальнікаў.
На сённяшні дзень у Лёзненскім раёне назіраецца рост колькасці пажараў. «Лідэрамі» ў гэтай сумнай статыстыцы – Лёзненскі, Крынкаўскі і Дабрамыслінскі сельскія Саветы.
Так, у студзені гэтага года на пажары дома ў садовым таварыстве «Калужніца» пад пластом канструкцый была знойдзена жанчына 1985 года нараджэння.Нажаль, як і ў шматлікіх выпадках, пажару можна было пазбегнуць, калі ставіцца больш адказна да ўласнай бяспекі.
Нагадаць важныя правілы жыхарам Крынкаўскага і Дабрамыслінскага сельскіх Саветаў – прыярытэтная задача. Таму да лёзненскіх ратавальнікаў далучыліся работнікі абласнога ўпраўлення МНС, БДПТ. Разам яны абследавалі каля 150 домаўладанняў.
– Асноўнае, на што зважаем увагу – стан пячнога апалу, электрычнай праводкі, наяўнасць і падтрыманне ў спраўнасці аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка, – кажа прадстаўнік абласнога ўпраўлення МНС. – Не абыходзіцца без прыкладаў. А іх нямала. Ужо сёлета ў Докшыцкім раёне пьяная цыгарэта адначасова забрала жыццё траіх чалавек, у Глыбоцкім – дваіх. Таму нагадаць яшчэ раз аб захаванні правіл бяспекі ў побыце будзе не лішнім!
Абследуючы дамы катэгараваных жыхароў Лёзненскага раёна, работнікі МНС адзначаюць, што колькасць парушэнняў зніжаецца, усё больш людзей задумваюцца аб бяспецы і робяць канкрэтныя крокі. Аднак без лыжкі дзёгцю не абыходзіцца. Грамадзяне, якім ратавальнікі неаднаразова ўказвалі на недахопы і выстаўлялі тэрміны на іх устараненне, у гэтыя дні атрымалі адміністрацыйны пратакол.
Видео. Лиозно Дом без пожара 2026 >>>
Ознакомиться с товарами и ценами >>>