27 красавіка 2018 – другая лекцыя адукацыйнага праекта для музыкаў, мэнэджэраў і іншых удзельнікаў музычнага рынку Беларусі.
Тэмы другой сустрэчы “Камунікацыя са СМІ – як і каму пісаць” і “Шоўкейсы і фестывалі: як на іх патрапіць”. У першай частцы мы абмяркуем як правільна скласці прэс-рэліз, як патрапіць на вялікія інтэрнэт-парталы, дзе размясціць свой рэліз каб стаць папулярным. А ў другой частцы паразмаўляем, як прыняць удзел у еўрапейскіх музычных шоўкейсах, навошта гэта трэба і як прабіцца на сцэну вялікіх фестываляў.
Лектарамі выступяць Аляксандр Карнейчук, галоўны рэдактар 34mag.net і Зміцер Безкаравайны, рэдактар партала experty.by
Інфалінія +375259133876