У Віцебск з канцэртам прыедуць удзельнікі «Еўрабачання-2017» ад Беларусі - гурт NaviBand.
Фіналісты конкурсу «Еўрабачанне-2017» ужо зусім хутка прадставяць сваю новую працу - альбом «Адной дарогай».
«Мы вельмі натхніліся усімі падзеямі, якія адбыліся з намі за апошнія паўгода, гэта вялікая колькасць канцэртаў, паездак і, вядома, конкурс
«Еўрабачанне», пасля якога мы адчулі вялікую падтрымку людзей з Беларусі і іншых краін. Большасць песень у альбоме напісаныя ў выніку невялікага творчага эксперыменту - адразу пасля Кіева мы ўсім гуртом з''''''''ехалі на тыдзень у вёску, 300 км. ад Мінска, дзе цалкам ізаляваліся ад знешняга свету, натхняліся прыродай, музіцыравалі. Так нарадзіўся новы альбом, які ўжо вельмі хочацца прадставіць людзям », - рассказваюць Ксюша і Арцём.
Канцэрт-прэзентацыя новага альбома адбудзецца 2 сакавіка ў КЗ "Віцебск" (круглая заля)
Касы: (0212) 63-93-92
Інфо: (0212) 67-22-92, (29) 712-1111
Квіткі ў касах горада і на сайце Kvitki.by