Як Фенікс з попелу

Як Фенікс з попелу
Витебский областной краеведческий музей (Ратуша)
с 18.10 по 13.11.2016

г. Витебск, ул. Ленина, 36

+375 212 66-47-12

Гістарычная выстава “Як Фенікс з попелу. Разбурэнне і аднаўленне Варшавы 1939 - 1955”. Гэты праект прысвечаны 71-й гадавіне заканчэння Другой сусветнай вайны, 71-й гадавіне вызвалення Варшавы і  35-годдзю ўнясення рэканструкцыі «Старога горада» Варшавы ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Выстава арганізавана сумесна з Домам сустрэч з гісторыяй (Варшава) і Польскім Інстытутам у Мінску. 

На выставе прадстаўлены фотаздымкі квітнеючай даваеннай Варшавы, Варшавы рабуранай і пасляваеннае аднаўленне горада.

Разбурэнне Варшавы з''''яўляецца беспрэцэдэнтным. Ніводная еўрапейская сталіца не падвяргалася сістэматычнаму знішчэнню толькі па волі акупантаў.

Варшава – да 1 верасня 1939 года сталіца ІІ Рэчы Паспалітай, якая налічвала 1 млн 300 тыс. жыхароў і была цэнтрам палітычнага, культурнага і грамадскага жыцця краіны – мусіла спачатку стаць правінцыйным нямецкім горадам, а пазней – пасля пачатку Варшаўскага паўстання 1 жніўня 1944 года – знікнуць з паверхні зямлі, згодна з загадам кіраўнікоў Трэцяга рэйха.

На момант, калі 17 студзеня 1945 года на левабярэжную частку горада ўвайшла Чырвоная Армія і Войска Польскае, ён быў спустошаны і на 80% знішчаны. Варшава рабіла настолькі страшэннае ўражанне, што ўзнікалі ідэі пакінуць яе ў такім стане ў якасці помніка. Аднак было вырашана адбудаваць горад.

Менавіта ў Варшаве ўпершыню ў гісторыі чалавецтва ў такім маштабе пачалося аднаўленне не адзінкавых помнікаў, а цэлых гістарычных фрагментаў горада. Наватарскі і ўнікальны характар гэтай рэканструкцыі быў ацэнены міжнароднай супольнасцю ў 1980 годзе, калі варшаўскі Стары горад быў занесены ў спіс аб''''ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. 

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске