Як і ў мінулым годзе праграма свята складаецца з экскурсіі па ваколіцах, прыборкі вакол былой сядзібы батаніка Уладзіміра Адамава і акустычнага канцэрта.
Галоўнымі героямі праграмы стануць:
• гісторык Мікалай Півавар, які правядзе экскурсію па Вялікіх Лётцах і ваколіцах;
• дырэктар Лятчанскай базавай школы Міхаіл Дук, які дапаможа з талакой на сядзібе Адамава;
• лідар гурта “Нагуаль” Лёня Паўлёнак, які прыедзе з Мінска, каб выступіць перад гасцямі з адмысловым канцэртам.
Дзякуючы высілкам арганізтатараў з ліку Сацыяльна-культурнай установы “Віцебск для мяне” і Лятчанскай базавай школы, доступ да ўсіх падзей будзе бясплатны. Як і ў мінулым годзе гасцямі свята таксама стануць выхаванцы Вялікалятчанскага дзіцячага дома.
Збор прызначаны на 12:00 каля аўтобуснага прыпынка Вялікія Лётцы. Адтуль пачнецца экскурсія. З 14:00 плануецца правядзенне талакі, а 16-й пачнецца канцэрт. Усім, хто захоча паўдзельнічаць у прыборцы тэрыторыі вакол сядзібы, арганізатары нагадваюць пра працоўную вопратку і пальчаткі.
Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да арганізатараў па тэлефоне: +375 29 292-03-28 (Станіслаў)