г. Витебск, ул. Шагала, 5а
16 красавіка а 16 гадзіне у выставачнай зале Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Валерыя Счастнага, прысвечанай 75-годдзю з дня яго нараджэння.
Валерый Ігнатавіч Счастны нарадзіўся 23 мая 1951 года ў Дрысе (з 1962 – Верхнядзвінск). У 1973 годзе скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута імя С.М. Кірава. З 1976 года – удзельнік шматлікіх мастацкіх выстаў. Працаваў больш за 20 гадоў на Віцебскім вытворчым камбінаце «Мастацтва». У 1987-1994 гадах - сябра творчага аб’яднання «Квадрат», удзельнік першага плэнера «Малевіч. УНОВІС. Сучаснасць», а таксама плэнераў, прысвечанных Язэпу Драздовічу. З 1993 года – сябра Беларускага саюза мастакоў (секцыя графікі). Выкладаў у Верхнядзвінскай школе мастацтваў. Зараз займаецца праектаваннем аб’ектаў фарміравання навакольнага асяроддзя, педагагічнай дзейнасцю.
Творы Валерыя Счастнага знаходзяцца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, у музеях Полацка і Віцебска, музеі І. Д. Чэрскага, у краязнаўчым музеі Іркуцка, а таксама у шматлікіх прыватных зборах у Беларусі і за мяжой.
В. Счастны пачынаў працаваць у акварэлі, потым – у аўтарскай тэхніцы каляровых ляўкасаў, тэмперным і алейным жывапісе. На выставе будуць прадстаўлены творы менавіта ў гэтай тэхніцы. У іх мастак даследуе беларускую гісторыю і мінуўшчыну, а таксама звяртаецца да асабістай трактоўкі персанажаў славянскай міфалогіі. Гэтыя персанажы ў яго палотнах трансфармуюцца ў геаметрычныя формы, набліжаючыся да знакавай сістэмы.
«Тэма трансфармацыі паганства ў хрысціянства і адзінства веры, якое захоўваецца ў падсвядомасці беларусаў, – ёсць асноўная тэма маёй творчасці», – кажа мастак.
Тэлефон для даведак: 68-01-25.