Лясныя звяры – Дзік, Ліса і Варона – рыхтуюць Свята Лесу. Раптам чуюць неверагодна страшны рык, моцна палохаюцца і вырашаюць свята адмяніць. Заяц, які хоча стаць пераможцам усіх конкурсаў свята, пераконвае звяроў, што гэта храпе Мядзведзь. Свята адбываецца, але пасля ўзнагароджання звяры даведваюцца, што ў лесе ўсё ж такі з’явіўся нейкі невядомы драпежнік. Што ж уратуе ўсіх лясных сяброў ад небяспекі?
Пастаноўка, напоўненая яркімі вобразамі, харэаграфічнымі і вакальнымі нумарамі, раскажа, як гэта важна – адкрыта і шчыра сябраваць. Рабі іншым так, як хочаш, каб рабілі табе – і будзеш шчаслівы!