Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў рэдакцыйна-выдавецкая ўстанова “КУЛЬТУРА І МАСТАЦТВА” сумесна з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Беларускай дзяржаўнай акадэміяй мастацтваў ладзіць праект “ЗА ДЗЕНЬ НАСТУПНЫ ЎСЯЕ ЗЯМЛІ”.
Мэты праекта – захаванне гістарычнай памяці, павагі да мінулага дзеля будучыні; выхаванне патрыятызму ў новага пакалення; развіццё патэнцыялу маладых творцаў на найлепшых прыкладах беларускай мастацкай школы.