МАСЛЕНIЦА Ў “МАЗУРЫНА” 0+

МАСЛЕНIЦА Ў “МАЗУРЫНА” 0+
Комплекс культурно-массового отдыха им. Советской армии (Парк Мазурино)
02.03.2025
Время: 11:00;
1

г. Витебск, ул. Мазуринская, 1

цена: Вход бесплатный

Святочныя гулянні, прысвечаныя развітванню з зімой і сустрэчы вясны, пачнуцца 2 сакавіка а 11 гадзіне. Традыцыйная імпрэза штогод збярае жыхароў і гасцей Віцебска ў парку “МАЗУРЫНА”, каб атрымаць асалоду ад абрадавых забаў і зноў адчуць сябе бесклапотным дзіцём.

Тут усё для самага рознага гледача! Можна выпрабаваць поспех у спартыўных спаборніцтвах, напрыклад, пакарэнні масленічнага слупа. Ці паўдзельнічаць у займальных конкурсах і віктарынах. Пераможцаў, дарэчы, чакаюць прызы ад файных партнёраў.

Зразумела, творчыя калектывы Цэнтра культуры “ВIЦЕБСК” і ўстаноў адукацыі горада падрыхтавалі для вас цудоўную канцэртную праграму.

Таксама вас чакаюць займальныя майстар-класы для дзяцей і… дарослых дзяцей! Тут і выраб масленічных абярэгаў, інтэрактыўныя пляцоўкі МНС і УУС, клуба гістарычнай рэканструкцыі “ВАРГЕНТОРН”, моладзевага тэатра “КОЛА” і, канешне ж, кірмаш святочных страў. Не абыдзецца і без выпякання салодкіх бліноў!

Кульмінацыяй свята стане спальванне масленічнага пудзіла а 14 гадзіне.

Па завяршэнні вас чакае выступ калектыву экапаселішча Звон-гара. Прадстаўнікі радавога маёнтка прапануюць гасцям прыняць удзел у карагодна-танцавальнай праграме, абрадзе “ГУКАННЕ ВЯСНЫ”. А яшчэ яны прывязуць прадэгуставаць прадукты ўласнай вытворчасці, якія можна будзе набыць. І пачастуюць усіх травяной гарбатай.

Акрамя таго, на працягу масленічнага фэсту вы зможаце наведаць пакой з драўляными цацкамі. Усе выхадныя будуць працаваць атракцыёны і пракат спартыўнага інвентара.

Запрашаем на шырокае свята з непаўторным традыцыйным каларытам!

Як на Масляніцы нашай,
Ўсім становіцца цяплей.
Уцякай зіма падаляй!
Нам з блінамі весялей!

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске