За гэты час «Талака» стала брэндам, вядомым і любімым не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Неверагодную энергетыку артыстаў па заслугах ацанілі ў Францыі, Італіі, Іспаніі, Германіі, Кітаі і іншых краінах. Яркае шоу з народнымі танцамі, вакальнымі і інструментальнымі нумарамі нікога не пакідае абыякавым.
Кожны канцэрт «Талакі» – касцюміраваная музычна-харэаграфічная феерыя з жывым гучаннем народных песень і найгрышаў, апрацовак і твораў, напісаных спецыяльна для ансамбля. Творчы багаж «Талакі» па праве можна назваць эталонам нацыянальнага мастацтва.