Французскі пісьменнік Эміль Заля – першы раманіст, які стварыў серыю кніг, якія сталі энцыклапедыяй жыццю французскага грамадства эпохі Другой імперыі. «Наследники Рабурдена» – адзіны фарс Заля, які раскрывае тыя ж актуальныя праблемы, што і яго раманы. Сюжэтная лінія «грошы–спадчына–сваякі» вельмі распаўсюджаная і актуальная і сёння, хоць ёй ужо амаль сто пяцьдзясят год.
Рабурден славіцца ў грамадстве багацеем. Таму яго сваякі лёгка атрымліваюць кожны крэдыт: бо яны – спадчыннікі Рабурдена. Ды і сам дзядзечка нікому з блізкіх не адмаўляе, раздае грошы без роздуму. І вось надышоў час, калі ён сам застаецца ні з чым. Размантачаны нават давераны яму на захаванне пасаг яго хрэсніцы Шарлоты, дзяўчыны, якая бескарысліва вядзе гаспадарку ў доме і даглядае яго. А сваякі працягваюць смеціць грашыма ў крэдыт будучай спадчыны. На дапамогу старому прыходзіць вынаходлівасць Шарлоты. Каб вярнуць свой пасаг і дапамагчы дзядзечку атрымаць хоць частку доўгу ад спадчыннікаў, яна прапануе Рабурдену прыкінуцца безнадзейна хворым, а сама агучвае волю «паміраючага» і пад рознымі падставамі ў рахунак «падпісанага тэстаменту» займае патрэбную суму ў сваякоў. Але раптам нешта пайшло не так…