Ансамбль танца, музыкі і песні «ТАЛАКА» прапануе святочную праграму! У гонар Раства артысты падараць вам вечар беларускага нацыянальнага мастацтва «Прыйшла Каляда – адчыняй варата!». Язычніцкія абрады цесна сплятаюцца з хрысціянскімі традыцыямі, ярка і вобразна раскрываючы дух беларускага народа. Цудоўныя касцюмы і дэкарацыі, народныя гульні і аўтарская музыка, навеяная фальклорнымі матывамі – на сцэне філармоніі разгорнецца сапраўднае зімовае свята.