+375 21 226-13-68
1923 год – пачатак працы Марка Шагала над адной з яго значных графічных серый – ілюстрацыямі да паэмы Мікалая Гогаля «Мёртвыя душы».
Цягам 1923-25 гадоў ён награвіраваў 96 медных дошак да паэмы «Мёртвыя душы». У 1927 годзе першы наклад афортаў быў надрукаваны ў друкарні Луі Фора. Упершыню Шагалаўскія афорты да Гогаля дэманстраваліся для шырокай публікі на выставе ў галерэі Le Portique, Парыж.
Музею Марка Шагала ў Віцебску экземпляр афортаў быў падараваны ўнучкамі мастака – Мерэт і Бэлай Меер. Зараз у экспазіцыі 54 афорта.