Міхал і Ганна жывуць адны, без дзяцей… Нават Пеўня, хоць той зусім не спявае, забраў пан Яўхімоўскі. Да каго звяртацца, калі хочацца займець сына? Канешне, да шаптухі Аўдоцці. Вось толькі ў гэтай чараўніцы свае планы на створанага ёй хлопчыка Максімку…
Хочаце даведацца, хто такія Хохлік і Вогнік, кім раней быў пан Яўхімоўскі і, канешне, што здарыцца, калі заспявае Певень? Прыходзьце на спектакль Коласаўскага тэатра, каб у казачнай атмасферы запэўніцца, што дабрыня і смеласць заўжды перамагаюць зайздрасць і зло.