+375 21 262-63-84
Муж Клары апантаны ідэяй выйграць мільён і марнуе ўсе грошы на латарэйныя білеты. Праз гэта нервовая Клара ўвесь час ладзіць яму скандалы. Нечакана на парозе дома з'яўляецца палюбоўнік Клары, які па іроніі лёсу з’яўляецца сябрам мужа. Любоўны трохкутнік зацягвае ў вір дзіўных падзей. Каму ж з герояў атрымаецца выйсці пераможцам з няпростых сітуацый, з латарэі лёсу?