Наталля Канькова – сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці і Беларускага саюза мастакоў. Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкі тэкстыль, выцінанка).
- На выставе прадэманстраваны праект, які ўключае ў сябе працы з некалькіх серый 2014-2023 гадоў. Наталля Канькова эксперыментуе з памерам выцінанкі (ад класічнага да вельмі вялікага), матэрыялам, роляй размяшчэння ў прасторы і сэнсавай нагрузкай. Адна з любімых тэм аўтара – раслінныя матывы, Дрэва Жыцця, птушкі. Апошнія прадстаўлены серыямі “Залатая восеньская казка”, “Поўнач Белай Русі”, “Дрэва Жыцця” і інш.
- Арнаментальныя матывы гэтых серый у сваёй каляровай гаме стылістычна адлюстроўваюць асаблівасці віцебскага рэгіёну.
- Наталля Канькова – актыўны ўдзельнік міжнародных сімпозіумаў і канферэнцый, персанальных і калектыўных выстаў. Яе работы знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Украіны, Румыніі, Перу, Літвы, Латвіі.