Па назве зразумела: гэта гісторыя кахання. Але не простая гісторыя – «зацяжная». Няспраўджаная, пакутлівая, дзіўная. Але і выдатная, як кожнае сапраўднае каханне.
Герой п'есы Зміцер, па мянушцы Дым, – не проста таленавіты як пісьменнік, не проста вынаходлівы як інжынер. Ён арыгінальны, дасціпны, рамантычны, непрадказальны. Гісторыя яго светлага юнацкага кахання да Лоры праз гады атрымлівае спачатку цалкам настальгічны працяг, калі яна, замужняя дама, раптам прыходзіць разам з мужам Маркам яго наведаць. Але на тое ён і дэтэктыў, каб «крутыя віражы сюжэта выбівалі ў банальнасці глебу з-пад ног»!