г. Витебск, пр-т. Фрунзе, 11
7 снежня а 16 гадзіне ў выставачнай зале, адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы Сяргея Сурыновіча "Птушыны вянок".
Персанальная выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» з’яўляецца вынікам працы мастака-святара ў 2022 годзе. Экспанаваныя мастацкія працы (на выставе прадстаўлены 31 твор, выкананы ў тэхніцы алей на палатне) натхнёныя разважаннямі над тэмамі і праблематыкай, узнятымі ў энцыкліцы Папы Францішка «Laudato si’». Вобразы, прадстаўленыя на палотнах, ахопліваюць невялікую частку жывёльнага свету, засяроджваюць позірк гледача на выявах птушак, што сустракаюцца ў нашай краіне, многія з якіх унесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, многім з якіх пагражае поўнае знішчэнне. Тэматыка выставы неназойліва і далікатна намякае гледачу, што, акрамя выяў крылатых жывых істот, у творах месціцца духоўны падтэкст і заклік да больш уважлівага і адказнага стаўлення, да беражлівага і клапатлівага шанавання створанага Богам свету.