Выстава Віктара Шылко “Прысвячэнне УНОВІСу”

Выстава Віктара Шылко “Прысвячэнне УНОВІСу”
Арт-центр Марка Шагала
с 08.09 по 16.10.2022

8 верасня 2022 г. а 17-й гадзіне ў Арт-центры Марка Шагала (вул. Савецкая, 25) мае адбыцца адкрыццё персанальнай выставы Віктара Шылко “Прысвячэнне УНОВІСу”.

Сярод шматлікіх прысвячэнняў сучасных мастакоў сваім папярэднікам у гісторыі мастацтва, заўжды самымі цікавымі і ўдалымі становяцца тыя, аўтары якіх пазбаўлены ад непасрэднага ўплыву. Трыб'ют Віктара Шылко ўдзельнікам арт-групы УНОВІС і авангарду пачатку мінулага стагоддзя не змяшчае прамых спасылак або цытат; зрэшты, свабода мыслення і самастойнасць пластычнай мовы заўсёды характарызуюць гэтага мастака.
Не стыль, але сутнасць беспрадметных кампазіцый В. Шылко працягваюць логіку класічнага авангарда: "Формам трэба даць жыццё і права на індывідуальнае існаванне" (Казімір Малевіч).
Узарваўшы логіку традыцыйнага "рэалістычнага" ўяўлення і, такім чынам, значэнне візуальных форм, авангардысты выйшлі за рамкі традыцыйнага мімесісу, і адважыліся на беспрадметны жывапіс. На працягу больш як векавога тэрміна шматлікія мастакі розных краін свету на свой лад праходзяць гэты шлях. Выключаючы стылізацыі, Віктар Шылко працягвае і развівае паняцце канструкцыі і дынамічнага прынцыпу.
У экспазіцыя прадстаўлены шэраг прац, выкананых адмыслова для гэтага праекту ў 2022 годзе, а таксама карціна 1989 года, у свой час паказаная на выставе суполкі “Квадрат”.

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске