Шукаем тэнара 16+

Шукаем тэнара 16+
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа
02.02.2023
Время: 19:00;
1
цена: 11р.50к. - 12р.00к.

Кен Людвіг. Камедыя на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.
 
У амерыканскім Кліўлендзе мусіць адбыцца паказ знакамітай оперы «Атэла», у якой галоўную ролю выконвае сусветна вядомы італьянскі тэнар Ціта Мэрэлі. Усе ў чаканні неверагоднай, знакавай падзеі! Сондэрс, дырэктар Кліўленд Гранд-Апера, ужо гатовы падлічваць прыбытак. Яго дачка Мэгі, сапрана тэатра Дзіяна і старшыня опернай гільдыі Джулія нецярпліва, кожная па-свойму, рыхтуюцца сустрэць высокага госця… І толькі асістэнт дырэктара, сціплы, няўпэўнены Макс адчувае сябе залішнім у гэтай урачыстай мітусні. Але гэта пакуль што…
 
Падчас камедыі становішчаў смех у зале не сціхае. Дынамічны спектакль напоўнены шматлікімі сюжэтнымі паваротамі і нечаканасцямі, калі чароўныя спадзяванні змяняюцца панічным жахам. Пагоні, пераапрананні, любоўныя непаразуменні – і абавязкова шчаслівы фінал.
 
Кен Людвіг – сусветна вядомы амерыканскі драматург, яго імя асацыюецца з сучаснай камедыяй. П’еса «Пазычце тэнара», паводле якой пастаўлены спектакль у Коласаўскім тэатры, – дэбют Кена Людвіга на сцэне ў якасці аўтара. П’еса была намінатнам на прэмію Лоўрэнса Аліўе – узнагароду Тэатральнага таварыства Лондана, з поспехам ішла на Брадвеі. У выніку спектакль атрымаў такія знакавыя ўзнагароды ў сферы мастацтва ЗША як прэмія «Тоні», прэмія «Драма Дэск» і прэмія Асацыяцыі Нью-Ёркскіх крытыкаў.
 
Пераклад, пастаноўка і музычнае афармленне Міхася КРАСНАБАЕВА.
Мастак-пастаноўшчык Святлана МАКАРАНКА.
Працягласць спектакля – 2 гадзіны з антрактам. 

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске