Яшчэ раз пра каханне 16+

Яшчэ раз пра каханне 16+
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа
13.07.2022
Время: 19:00;
1

г. Витебск, ул. Замковая, 2

+375 21 262-63-84

цена: 10,50 -11,00 р.

Паводле апавяданняў Васіля Шукшына «Раскас», «Сцёпкава каханне», «Бяспальцы», «Боцікі», «Восенню»

Жыццёвыя гісторыі на 2-е дзеі

У штодзённым мітуслівым свеце мы нярэдка забываемся, што адна з самых каштоўных з’яў – каханне, любоў. Часцей за ўсё надае сэнс хуткаму жыццю-існаванню менавіта гэтае вялікае пачуццё. Сёння, у час панавання побыту і поспеху, пра гэта варта казаць уголас як ніколі.

Спектакль «Яшчэ раз пра каханне» складаецца з пяці гісторый паводле апавяданняў Шукшына – «Раскас», «Сцёпкава каханне», «Бяспальцы», «Боцікі», «Восенню». Героі новай пастаноўкі – звычайныя жывыя людзі, якія адчуваюць і адкрыта выказваюць пяшчоту, неўтаймоўную жарсць, спачуванне, здраду, душэўныя пакуты – усё па-сапраўднаму. Усё аб’яднана адной тэмай – каханне. Яно не заўсёды шчаслівае, можа быць неразважлівым і рэзкім, можа ацвярэзіць і нават забіць, але заўжды будзе жывым і жаданым.

«Раскас»

Людміла, жонка шафёра Івана Пеціна, збегла з дому. Кінула яго і таемна сышла з ледзь знаёмым афіцэрам. На памяць засталася толькі крыўдная запіска. Нічога не дапамагае Івану перажыць душэўныя пакуты, нават віно. І тады пакрыўджаны муж піша шчырае апавяданне пра свой мужчынскі боль і ідзе з ім у рэдакцыю мясцовай газеты.

Гэтая частка спектакля пастаўлена ў выглядзе суда.

«Сцёпкава каханне»

З першага погляду спадабалася маладому шафёру Сцяпану Емяльянаву прыгажуня Элачка, якая прыехала з Варонежа працаваць улікоўшчыцай у трактарнай брыгадзе. Праз месяц ён канчаткова закахаўся ў дзяўчыну, калі пабачыў, як яна іграла ў клубным спектаклі. Вырашыў ажаніцца. Але ж не так проста сватацца, калі ведаеш толькі імя нявесты. Акрамя таго, да яе заляцаецца мясцовы франт Васіль Сямёнаў.

«Бяспальцы»

Сярога Бязменаў лічыць сваю Клару падарункам лёсу. Не слухаючы меркаванні маці, сваякоў і аднасяльчан, ён бачыць у сваім «Кларнэціку» толькі добрае. Прыгажосць і розум жонкі робяць кожны дзень мужчыны святам кахання. І ўсё было б цудоўна, калі б на канікулы не прыехаў стрыечны брат Сярогі, студэнт тэхнічнага інстытута Слаўка.

«Боцікі»

Калі муж сапраўды кахае сваю жонку, то разумее, як ёй будзе прыемна атрымаць нечаканы дарагі падарунак. Асабліва, калі ён не часта песціць патрэбнай увагай сваю палавінку.

Сельскі шафёр Сяргей Духанін вырашыў набыць для сваёй Клаўдзіі шыкоўныя жаночыя боцікі, прызначаныя хіба для гарадскіх прыгажунь. І што б ні казалі ягоныя калегі – шафёры ды механікі, клапатлівы муж не зменіць свайго рашэння.

«Восенню»

Стары паромшчык Піліп Цюрын жыве пастаяннымі ўспамінамі пра першае каханне – Мар’ю Ярмілаву. У маладосці яны разышліся толькі праз ягоную ўпартасць. Не захацеў Піліп вянчацца, таму што быў прыхільнікам новай улады, новых поглядаў на бацькоўскія традыцыі. Мар’я выйшла за іншага. Пасля Цюрын сам ажаніўся, сустракаў яе ўсяго некалькі разоў. І вось лёс карае Піліпа за дурны малады ўчынак: ён бачыць, як Павел, муж Мар’і, вязе яе ў апошні шлях...

Рэжысёр Юрый Пахомаў стварае на сцэне блізкую, даверлівую размову артыстаў з гледачом. Паказвае кранальныя жыццёвыя карціны, напоўненыя ўнікальным гумарам, прастатой і самабытнасцю.

Пераклад на беларускую мову Алеся ЗАМКОЎСКАГА.
Інсцэніроўка, пастаноўка і музычнае афармленне заслужанага дзеяча мастацтваў Расійскай Федэрацыі Юрыя ПАХОМАВА.
Мастак-пастаноўшчык Андрэй ЖЫГУР.
Пластыка і харэаграфія Дзіяны ЮРЧАНКА.

Працягласць спектакля – 2 гадзіны 15 хвілін з антрактам.

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске