Прэзентацыя выставы-конкурса «Руплівец беларускай даўніны»

Прэзентацыя выставы-конкурса «Руплівец беларускай даўніны»
Витебский областной краеведческий музей (Ратуша)
27.05.2022
Время: 15:00;
1

г. Витебск, ул. Ленина, 36

+375 212 66-47-12

Запрашаем 27 мая а 15-й гадзіне ў Ратушу (вул. Леніна, 36) на прэзентацыю выставы-конкурса «Руплівец беларускай даўніны».

Выстава арганізавана па выніках творчага конкурсу ў межах праекта, прысвечанага 170-годдзю з дня нараджэння А.П. Сапунова.

Конкурс творчых работ праводзіўся з мэтай пашырэння ведаў пра кніжную і фотадакументальную спадчыну А.П. Сапунова, а таксама пра яго асабісты ўклад у вывучэнне і захаванне гістарычнай спадчыны Віцебшчыны.

Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаныя як самастойныя аўтары, так і навучэнцы ўстаноў сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзіцячых мастацкіх школ і дзіцячых школ мастацтваў г. Віцебска.

Правядзенне конкурсу мела на мэце фарміраванне ў юнага пакалення зацікаўленасці ў гістарычным краязнаўстве і вывучэнні гісторыі малой радзімы, а таксама выяўленне і падтрымку таленавітых навучэнцаў, прадастаўляючы ім дадатковыя магчымасці для творчай самарэалізацыі.

У намінацыі «Па старонках кніжнай спадчыны А.П. Сапунова» былі заяўленыя жывапісныя і графічныя работы на тэму гісторыі г. Віцебска, выкананыя ў жанрах пейзажу, сюжэтнай кампазіцыі, тэматычнай кампазіцыі і інш. Творчая праца павінна была ўтрымліваць інфармацыю аб матэрыяльным аб’екце гісторыка-культурнай спадчыны, помніку гісторыі, археалогіі, архітэктуры, мастацтва, гістарычнай асобе г. Віцебска і Віцебшчыны.

Вынікі творчага конкурсу «Руплівец беларускай даўніны» падводзілі прадстаўнікі журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі УК «Віцебскі абласны краязнаўчы музей», прафесійныя гісторыкі, журналісты, выкладчыкі гісторыі, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске