''Случайное танго" 16+ (гастроли АКТЕРОВ ТЕАТРА И КИНО, г. Москва)

''Случайное танго" 16+  (гастроли АКТЕРОВ ТЕАТРА И КИНО, г. Москва)
Национальный академический драматический театр имени Якуба Коласа
29.06.2022
Время: 19:00;
1

г. Витебск, ул. Замковая, 2

+375 21 262-63-84

цена: от 27 руб.

«ВЫПАДКОВАЕ ТАНГА». СУСТРЭЧА З ПАПУЛЯРНЫМІ РАСІЙСКІМІ КІНААРТЫСТАМІ НА КОЛАСАЎСКАЙ СЦЭНЕ.

29 чэрвеня, а 19-й гадзіне, запрашаем у вялікую глядзельную залу Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, каб сустрэцца з зоркамі расійскага кіно Юліяй Такшыной, Раманам Пячэрскім і Міхаілам Хімічовым у спектаклі па п’есе Віктара Аіма «ВЫПАДКОВАЕ ТАНГА».

Для жанчыны жыццё не толькі пастаянная гульня, гэта і яе спосаб захаваць сваю істоту, сваю ўнікальную сутнасць у нашым вар'яцкім свеце.

Свецкая вечарына. Сварка з каханым. Ноч. Туман. Хуткасць - 220 кіламетраў у гадзіну і... заканамерны фінал. Сядаючы за руль аўтамабіля, маладая жанчына ўсведамляла, чым усё можа скончыцца, але не магла прадугледзець, што чакае яе пасля жыцця. Рай ці пекла? Гульня ў тэставанне з анёлам, у якой ідзе рахунак на балы, і вызначыць лёс гераіні. У гэтым спаборніцтве шануюцца шчырасць, праўдзівасць і ўменне пазбягаць банальнасці.

Нягледзячы на трагічную падзею, якая вызначыла пачатак п'есы, пастаноўшчыкі пазбеглі тужлівага маралізатарства і трагічнага ўспрымання матэрыялу і паглядзелі пад прызмай камедыйнага жанру на сітуацыю, якую, магчыма, нам усім наканавана перажыць. Небанальны гумар і іскрыстая ігра акцёраў,  іх абаяльнасць заклікаюць суперажываць героям і трымаюць у напрузе ўвесь спектакль! Калі глядач можа пасмяяцца з сітуацыі, гэта дарагога варта! Бо смех –  лепшае лякарства для душы!

Прадзюсар і рэжысёр спектакля Раман Пячэрскі. Харэографы – Віталь Новікаў і Наталля Навічкова.

У галоўных ролях занятыя папулярныя артысты расійскіх фільмаў і тэлесерыялаў.

Яна – Юлія Такшына, вядомая гледачам па тэлесерыялах «Забойства на траіх» (цэнтральная роля – Жанна Таш'ян), «Пары за каханне» (галоўная роля – Каця Ламаносава), «Камунальны дэтэктыў» (Жэня), «Не нарадзіся прыгожай» (Вікторыя Клачкова), «Следчы Пратасаў» (Наста Фёдарава), « Уратаваць Веру» (Эльза - галоўная роля) і многіх іншых.

Франк – Раман Пячэрскі, вядомы па фільмах і серыялах «Вольф Месінг. Які бачыў скрозь час» (Пауль Фогт), «Кухня» (журналіст), «Маладзёжка» (Разін) і многіх іншых.

Анёл – Міхаіл Хімічоў. Дастаткова вядомы і любімы гледачамі па фільмах і серыялах «Жаночы доктар-2» (цэнтральная роля  – Платон Зямцоў), «Людміла Гурчанка» (Канстанцін Купервейс), «Не нарадзіся прыгожай» (Мікіта Мінаеў), «Дарослыя гульні» (Лёня Штурман) і многіх іншых.

Узроставае абмежаванне – 16+.

Працягласць спектакля – 1 гадзіна 40 хвілін.

Спектакль ідзе на рускай мове.

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске