Выстава "За Беларусь"

Выстава "За Беларусь"
Витебский областной краеведческий музей (Ратуша)
с 16.09 по 19.09.2021

г. Витебск, ул. Ленина, 36

+375 212 66-47-12

У гісторыі народаў бываюць даты і падзеі, якія праходзяць у памяці скрозь стагоддзі і пакаленні і не губляюць сваёй значнасці. Да такіх дат належыць 17 верасня 1939 года.

1 верасня 1939 года гітлераўская Германія напала на Польшчу – пачалася Другая сусветная вайна. Актыўныя дзеянні захопнікаў прывялі да паразы польскага войска і ў ноч на 18 верасьня вышэйшае палітычнае і ваеннае кіраўніцтва Польшчы перайшло мяжу з Румыніяй, дзе і было інтэрнавана.

17 верасня часткі Чырвонай Арміі перайшлі мяжу з Польшчай і пачалося ўз'яднанне ўсходніх і заходніх беларускіх тэрыторый. 28–30 кастрычніка 1939 года ў Беластоку прайшло пасяджэнне Народнага сходу Заходняй Беларусі. На ім была прынята Дэкларацыя аб абвяшчэнні савецкай улады і уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР.

2 лістапада 1939 года пазачарговая V сесія Вярхоўнага Савета СССР першага склікання задаволіла просьбу Народнага сходу Заходняй Беларусі аб уключэнні яе тэрыторыю ў склад СССР, аб'яднаўшы яе з БССР. На пазачарговай III сесіі Вярхоўнага Савета БССР 14 лістапада 1939 г. быў падпісаны закон «Аб прыняцці Заходняй Беларусі ў склад Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Пасля ўз'яднання тэрыторыя і насельніцтва БССР павялічыліся амаль удвая. На заходнебеларускіх землях, якія ўвайшлі ў склад БССР, утварыліся Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская вобласці.

Значэнне гэтага дня для беларускага народа, для яго лёсу, яго будучага велізарна. Беларускі народ, несправядліва раз'яднаны ў 1921 годзе, нарэшце, здабыў палітычнае і нацыянальнае вызваленне, атрымаў магчымасць развіваць сваю культуру, эканоміку.

Паўночная Беларусь прайшла няпросты шлях у сваім развіцці. Сучасная Віцебская вобласць стваралася як мазаіка на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў. Раёны Заходняй Беларусі ўвайшлі ў склад вобласці ў выніку адміністрацыйных змен у 1960 годзе.

Выстава, прысвечаная Дню народнага адзінства, дае магчымасць пазнаёміцца з фотаздымкамі, дакументамі, газетнымі публікацыямі, адчуць дух падзей верасня – лістапада 1939 года. На выставе прадстаўлены матэрыялы з фондаў музеяў Глыбокага, Браслава, Міёраў, Германавічаў. Гэта фота членаў Кампартыі Заходняй Беларусі, удзельнікаў стварэння новых структур кіравання, працы мастакоў П. Сергіевіча, Я. Драздовіча. Маюць асаблівую цікавасць: запрашэнне на выбары ў Народны Сход Заходняй Беларусі, 1939 год; запрашэнне на выбары ў Вярхоўныя Саветы БССР і СССР, 1940 год. Палатно «17 верасня» (1982) вядомага беларускага мастака Леаніда Шчамялёва, якое ў уласцівай аўтару свабоднай манеры і з псіхалагічнайглыбінёй перадае момант сустрэчы частак Чырвонай Арміі ў Заходняй Беларусі (са збору Германовіцкага музея культуры і побыту).

У цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны ў заходніх раёнах дзейнічала партызанская брыгада імя К.К. Ракасоўскага, камісарам, якой быў Пётр Міронавіч Машэраў. Машэраў з верасня 1943 года з'яўляўся першым сакратаром Вілейскага падпольнага абкама ЛКСМ Беларусі. На выставе прадстаўлены фатаграфіі, асабістыя рэчы Пятра Міронавіча.

Сёння Віцебшчына – развіты эканамічны рэгіён з сучасным тэхнічным узроўнем вытворчасці, развітой сацыяльнай сферай, найбагацейшым гісторыка-культурнай спадчынай. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў прадстаўленых на выставе матэрыялах.

У спіс нематэрыяльнай-культурнай спадчыны Беларусі ад Віцебскай вобласці ўваходзіць 17 элементаў, якія атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Сярод іх: традыцыя ажурнага ткацтва ў Гарадоцкім раёне; традыцыя маляванак; тэхналогія спіральнага пляцення; тэхналогія вырабу гліняных цацак; інсітнае (наіўнае) мастацтва; мастацтва выцінанкі. Прадметы прадастаўлены Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці, Лепельскім домам рамёстваў і народнымі майстрамі.

Аснову эканамічнага комплексу Віцебскай вобласці складае прамысловасць. Значны ўклад у эканоміку Беларусі ўносяць такія галіны як паліўная, хімічная і нафтахімічная, лёгкая і харчовая. Флагманы вобласці ў сферы вытворчасці электраэнергіі – Лукомльская ГРЭС і Наваполацкая ЦЭЦ. Лідэры ў сферы перапрацоўкі нафты і хімічнай вытворчасці – «Нафтан» і «Полацк-Шкловалакно». Стабільна развіваюцца прадпрыемствы, дзейнасць якіх накіравана на распрацоўку інавацыйнай прадукцыі – электраабсталявання, электроннай і аптычнай апаратуры: «Віцязь», Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт», «Віцебскі завод электравымяральных прыбораў», вытворчае аб'яднанне «Энергакамплект».

Сярод эканамічных прыярытэтаў рэгіёну – развіццё прадпрыемстваў і вытворчасцей на мясцовых сыравінных рэсурсах. У Віцебскай вобласці вырабляецца ўвесь рэспубліканскі аб'ём даламітавай мукі і больш за 90% льняных тканін. Найбуйнейшы ў Еўропе вытворца ільняных тканін і вырабаў – Аршанскі льнокамбінат. Звыш паловы ўсяго абутку ў Беларусі вырабляюць вядомыя віцебскія прадпрыемствы – «Белвест» і «Марка».

Віцебская вобласць мае багатую культурную спадчыну. Сярод якія дайшлі да нашых дзён архітэктурных помнікаў і славутасцяў: Сафійскі сабор і Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр у Полацку; Траецкі касцёл у Відзах; касцёл Святой Ганны ў вёсцы Мосар; царква Раства Багародзіцы і Траецкі касцёл у Глыбокім; касцёл у Паставах; цэрквы, касцёлы і гарадская ратуша самога Віцебска.

Асновы адзінства і працвітання, закладзеныя ў цяжкія для нашай краіны гады – вечныя каштоўнасці, якія мы павінны захаваць і перадаць іншым пакаленням.

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске