Вечар сучаснай харэаграфii “БЕЛЫ ЛIСТ” 12+

Вечар сучаснай харэаграфii  “БЕЛЫ ЛIСТ” 12+
Концертный зал Витебск
13.03.2021
Время: 17:00;
1
цена: 6-8 руб

Народны тэатр-студыя сучаснай харэаграфіі Дзіяны ЮРЧАНКА запрашае на вечар сучаснай харэаграфіі БЕЛЫ ЛIСТ, які адбудзецца 13 сакавіка а 17 гадзіне ў канцэртнай зале ВІЦЕБСК.

Напярэдадні юбілею тэатра-студыі “белы ліст” – нібы новы крок. Магчыма, лічба 20 крыху палохае нас. Хоць мы людзі не забабонныя, але вырашылі адзначыць юбілей на год раней, каб перагарнуць гэтую старонку. Як, гаворыцца, год за два. Адсюль і такая назва, у ёй шмат сэнсаў, - дзеліцца кіраўнік Дзіяна Міхайлаўна.

Гледачоў чакае беларускамоўная праграма з дзвюх частак. У першай артысты студыі прадставяць любімыя і знакавыя работы калектыву за 19 гадоў, а таксама зусім новыя, прэм'ерныя.

Падборка твораў будзе незвычайнай, бо любую тэму можна разглядаць з рознага пункту гледжання, як два бакі медаля. Ёсць каханне. Але ж ёсць і рэўнасць. Ёсць жыццё ў правінцыі, адкуль мы стараемся вырвацца, каб дасягнуць нечага большага. Але з іншага боку – лепшы час, дзе старыя добрыя сябры, якіх ты пакідаеш. А яшчэ ўспаміны... якія саграваюць душу ўсё жыццё. Напрыклад, як у гісторыі “ЯБЛЫЧНАЯ ГАРБАТА”.

У шэрагу праблем чалавек заўсёды хоча адчуць самога сябе, знайсці баланс, гармонію. Гэта тое, да чаго мы імкнемся ўсё жыццё. I да гэтага трэба ставіцца з сур'ёзнасцю, бо гэты баланс можна страціць у імгненне. “ПАСЛУХАЦЬ СЯБЕ” і “ТОНКА. ДАЛІКАТНА. ВОСТРА” – гісторыі сузіральныя, пра тое, як важна пачуць сябе.

“Мы выбіралі тэмы, якія цікавыя і мне, і нашым харэографам, і дзецям”, – кажа Дзіяна. – Вельмі важная тэма чалавека ў соцыуме, маленькага чалавека – як у творы “КАНТРАБАС”. Герою даводзіцца літаральна даставаць з сябе смеласць, каб паразумецца ў пачуццях каханай.

Другая частка праграмы не абыдзецца без сюрпрызаў. Адным з іх стануць творчыя падарункі сучаснага беларускага мастацтва ад сяброў тэатра-студыі.

Беражліва інфармуем пра тое, што для захавання сацыяльнай дыстанцыі ў глядзельнай зале намі прадугледжана рассадка ў шахматным парадку. У касе можна набыць ахоўную маску. Таксама гарантуем чысціню і гігіенічную бяспеку кожнага глядацкага месца. Ва ўсіх памяшканнях канцэртнай залы ВІЦЕБСК мы выкарыстоўваем бактэрыцыдныя апрамяняльнікі для якаснага абеззаражання паветра.

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске