Запрашаем у СЕРАДУ ў 17.30 (!) далучыцца да дабрачыннай акцыі ў дапамогу Віцебскаму прытулку для бяздомных жывёл. Гісторык Юлія Бахір бясплатна правядзе для вас найцікавейшую экскурсію па таямнічых месцах нашага горада. Кошт экскурсіі — ад 1 рубля і больш (хто колькі зможа). Усе атрыманыя сродкі пойдуць на патрэбы прытулка.
Запрашайце сяброў, знаёмых, суседзяў, прыходзьце самі! Зробім добрую справу разам!