Канцэрт камернай музыкі
Да 200-годдзя нараджэння Станіслава Манюшкі
«НА ХВАЛІ ПАЧУЦЦЯЎ» 6+
Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь
ДЗЯРЖАЎНЫ КАМЕРНЫ ХОР РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
Мастацкі кіраўнік – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Наталля МІХАЙЛАВА
У канцэрце прымаюць удзел Варвара ЦАРУК і Юры ГАБРУСЬ (арган)
У праграме: творы Станіслава Манюшкі для хору, салістаў і аргана
Станіслаў Манюшка ў першую чаргу знакаміты як стваральнік нацыянальнай оперы, аднак ён напісаў і нямала выдатных маштабных харавых і камерных вакальных і інструментальных твораў. Вядома, што Манюшка абапiраўся ня толькi на традыцыі нямецкіх і рускіх кампазітараў, але i звяртаўся да беларускага, літоўскага і польскага фальклору. З'яўленне зборнікаў песень мела велізарнае значэнне – разам са стварэннем больш чым 400 мініяцюр, ён заклаў асновы нацыянальнага вакальнага рэпертуару.
Гэтыя малавядомыя старонкі творчасці кампазітара прадставіць Дзяржаўны камерны хор у суправаджэнні аргана: прагучаць маштабныя духоўныя творы (Меса для жаночага хору, «Жалобныя спевы» (Меса рэ-мінор), «Ecce lignum crucis» для змешанага хору), харавыя мініяцюры без акампанемента, арыі і дуэты. У канцэрце будуць выкананы рэдкiя сачыненні Станіслава Манюшкі для аргана-сола.