КАНЦЭРТ АРГАННАЙ МУЗЫКI
Марына Пiнчукова (Беларусь - Швейцарыя), арган
Мiхаiл Бачыла (Беларусь - Польшча), барочная труба
Надышоў час сустрэцца з эпохай барока! У гэтым упэўніваюць Марына Пінчукова і Міхаіл Бачыла – музыканты з Беларусi, паспяхова працягваючыя кар’еру за мяжой.
Марына вывучае арган і харавое дырыжыраванне ў Вышэйшай школе музыкі ў Люцэрне (Швейцарыя), кіруе ўласным хорам у горадзе Оберкiрхе. Сольныя арганныя праграмы Марыны Пінчуковай ужо паспелі ацаніць у Беларусі, Расіі, Украіне і Швейцарыі. Міхаіл – лаўрэат шматлікіх міжнародных конкурсаў, у свае 25 год ён ужо паспеў выступіць у самых знакамітых залах свету. У складзе Нью-Йоркскага маладзёжнага аркестра Міхаіл граў на сцэне Symphony Space, David Geffen Hall і нават у Carnegie Hall. У 2016 годзе ў Дубаі ў рамках "Yamaha Music Gulf FZE" атрымаў Стыпендыю прэзідэнта фірмы "Yamaha". Зараз музыкант працуе ў адным з лепшых сімфанічных аркестраў Польшчы – "Sinfonia Iuventus".
Своеасаблiвая, узнёслая, надзвычай папулярная сярод меламанаў барочная музыка паўстане ў выкананнi на фiларманiчным духавым аргане i натуральнай (барочнай) трубе.
У праграме: I.-C. Бах, Г.-Ф. Гендэль, Д. Букстэхудэ, Г. Пёрсел, I.-К. Керль, Д.-М. Якiнi.