Выступ Сяргея Чалага ў Віцебску ўжо неўзабаве!
Цэнтр новых ідэй запрашае на інтэрактыўную лекцыю “Што будзе з беларускай эканомікай?”
Рэгістрацыя на мерапрыемства: https://goo.gl/forms/slUTayBDGzuU2hyx1
У часе свайго выступу вядоўца праграмы “Эканоміка на пальцах” раскажа ў чым сапраўдная праблема беларускай эканомікі, патлумачыць, якія рэформы трэба рабіць і падзеліцца сваім прагнозам, што будзе з беларускай эканомікай. Ласкава запрашаем, бо, у рэшце рэшт, хто можа патлумачыць беларускую эканоміку лепш, чым Сяргей Чалы? А дапамагаць Сяргею будзе дырэктар Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў.
Дыскусія ладзіцца Цэнтрам новых ідэй — грамадскай арганізацыяй, якая спалучае лепшыя практыкі медыя-платформы, публічнага форуму, адукатара, даследчай арганізацыі і групы па адвакаватаванню. Цэнтр імкнецца зрабіць беларускую палітыку разумнай, эканоміку інавацыйнай, а грамадства адкрытым.
Пра лектараў:
Сяргей Чалы – незалежны фінансавы аналітык і вядоўца праграмы “Эканаміка на пальцах” на партале TUT.by.
Антон Раднянкоў – дырэктар Цэнтра новых ідэй. Антон таксама ўзначальвае аддзел па распрацоўцы прадуктаў на Мінскім гадзіннікавым заводзе “Луч”.