Гэй ты, Масленіца! Хопіць насы ад марозу хаваці – будзьма вясну сустракаці! Парк “МАЗУРЫНА” запрашае дзетак і іх бацькоў на Масленіцу, каб спрычыніцца да ўсіх народных традыцый старажытнага свята!
І, скажам вам па сакрэце, столькі цікавостак і сюрпрызаў нават мы самі не чакалі! Нашыя продкі палілі пудзіла Масленіцы (мы таксама будзем!) – гэта было сімвалам спальвання і забыцця ўсяго негатыву. Таксама неабходна было пасядзець за багатым сталом і наласавацца на ўсе сем тыдняў будучага Вялікага паста. У гэтым нам дапамогуць літоўскія майстры ярмаркі “Казюкас”.
Таксама вас чакае:
І гэта толькі маленькая частка ўсіх прыгод!
Гульні ды загадкі, блінкі ды аладкі!
Далучайцеся, вясна не прыйдзе, калі яе не пагукаць як след!