г. Витебск, ул. Ленина, 35А
Абласная выстава-конкурс майстар-класаў “Ой, праду, праду кудзеліцу …”, на якой прадстаўлены творы ўзорнага арнаментальнага вязання (рукавіцы, шкарпэткі, шапкі, шалікі, безрукаўкі, сувеніры), ажурнага вязання (сурвэткі, абрусы), рэплікі артафактаў старадаўніх тэхнік вязання, творы валюшнага рамяства (валёнкі, шапкі магеркі, курты, цацкі, рукавіцы, сувеніры), а таксама пластыка з лямцу і вязанага тэкстылю, дызайнерскія рэчы аб’ёмна-прасторавага характару.
У экспазіцыі можна ўбачыць калаўроты з Дамоў рамёстваў і прыватных калекцый.