20 кастрычніка ў Віцебску адбудзецца прэзентацыя альбома фальклёрнага гурта "Варган" - "Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны".
Полацкі фальклорны гурт "Варган" аб'яднаў людзей, зацікаўленых традыцыйнай культурай беларусаў. Калектыў займаецца вывучэннем і аднаўленнем беларускай традыцыйнай творчасці: песеннай, танцавальнай, інструментальнай. Прынцыповая пазіцыя ўдзельнікаў гурта - імкненне да пераняцця аўтэнтычнай, арыгінальнай манеры выканання. "Варган" прымае удзел у разнайстайных культурных мерапрыемствах, рэканструкцыі абрадавых дзеяў, праводзіць спеўныя і танцавальныя вечарыны.
20 кастрычніка удзельнікі гурта прадставяць у Віцебску альбом «Зялён явар, дуброва. Музыка Полаччыны». Гэта першы студыйны альбом гурта. Ён змяшчае 18 трэкаў, сярод якіх песні, танцы і нават "цярэшкі". Усе песні і інструмэнтальныя кампазыцыі з рэлізу некалі гучалі на тэрыторыі Полаччыны на працягу гадавога каляндарнага кола.
Акром таго ўдзельнікі гурта правядуць майстар-клас па беларускіх народных танцах.
Спецыяльны госць Прэзентацыі - вядомы музыка, мульціінструменталіст, лідар гурта Vuraj Сяржук Доўгушаў.
Інфармацыя па тэлефоне +375 33 645 23 55