Выдатны інструментальны склад, таленавітыя тэксты, чароўны голас - варта дайсці, пачуць і пабачыць. Прабаў свой вечар з BarRokka!
BarRokka – гурт, які быў заснаваны ў снежні 2015 года кампазітаркай Лізаветай Леўчык. У склад гурта ўваходзяць такія інструменты, як фартэпіана, скрыпка, баян, кантрабас і бубны. Такі склад прадугледжвае тангавае гучанне, чым гурт і карыстаецца. Але песні гурта не абмежаваны толькі гэтым і ў творчасці музыкаў можна пачуць іншыя стылі. Мова выканання песен пераважна беларуская, вершы аўтарскія, але сустракаюцца і вершы беларускіх і рускіх паэтаў, сярод якіх Віталь Рыжкоў, Яўгенія Янішчыц, Таццяна Сапач і Іосіф Бродскі.
У Віцебск прыязджае акустычным складам, каб прэзентаваць новы альбом.
Інфалінія: (33) 3 9999 20.