Праект "Даём рады" едзе ў Віцебск
4-кастрычніка праект "Даём рады" едзе ў Віцебск!
Еўрарадыё і віцебская культурная прастора VITEBSK4.ME адкрываюць альтэрнатыўны музычны сезон у Віцебску. Лепшыя гурты штогадовай музычнай прэміі Еўрарадыё "Даём рады" запаляць у самым культурным горадзе Беларусі.
“Даём Рады” - гэта цудоўны варыянт музычнага яднання беларускіх гуртоў, якія можна выдатна пракаціць на краіне і паказаць, што беларуская музыка не толькі цікавая, актуальная і разнапланавая, але яна яшчэ і збірае шмат людзей і дае шмат інфармацыйных нагодаў
У лайн-апе віцебскага фэсту "Даём рады" — каманды з розных куткоў Беларусі: магілёўцы Akute, бярозаўцы :B:N:, берасцейцы Sciana і легендарныя мінчукі "Крама". Кампанію рэзідэнтам фэстаў Еўрарадыё складзе віцебскі гурт The Bright Insight, які грае гранж у лепшых яго традыцыях. Адмыслова для фэсту ў Віцебску музыкі рыхтуюць беларускамоўны трэк — кавер на песню "Троіцы"".
Фестываль "Даём рады" пройдзе 4 кастрычніка ў круглай зале КЗ "Віцебск". Пачатак у 18.00. Кошт квіткоў — 120-150 тысяч рублёў. Іх можна набыць у касах горада і на сайце kvitki.by