Кінафестываль «Паўночнае ззянне» Віцебск

 

Трэці кінафестываль «Паўночнае ззянне» адбудзецца ўжо ў гэтым месяцы і прапануе гледачам пашыраную праграму стужак з краін Паўночнай Еўропы і Балтыі. Агулам фестываль прадставіць 14 стужак з Нарвегіі, Швецыі, Даніі, Фінляндыі, Ісландыі. Упершыню на фестывалі будуць прадстаўленыя фільмы з Літвы, Латвіі і Эстоніі. Менавіта таму пашыраная дэфініцыя фестывалю змянілася – цяпер «Паўночнае ззянне» афіцыйна фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін. Фестываль працягнецца амаль тыдзень з 19 па 25 красавіка ў Мінску і з 20 па 25 красавіка ў Віцебску
 

3


Таксама ўпершыню ў праграме фестывалю будуць прадстаўленыя два дакументальныя фільмы. Галоўнымі пляцоўкамі цягам 7 дзён фестывалю стануць кінатэатры «Мір» у Мінску і Віцебску.


ЗАПРАШАЕМ ВАС ПАДРАБЯЗНА ПАЗНАЁМІЦЦА З ПРАГРАМАЙ НА НАШЫМ САЙЦЕ.

 

Сярод цікавостак праграмы 2017 – эстонскі дакументальны фільм «Мурашнік» пра гаражы ў Талінcкім раёне Ласнямяэ, які з''яўляецца пабрацімам Партызанскага раёну ў Мінску; гульнявы фільм «Нарвежскі дамок» - адзін з самых касавых фільмаў у нарвежскім пракаце апошніх гадоў; дакументальны фільм  «Усім відовішчам відовішча», музыку для якога пісалі гіг анты ісландскай музычнай сцэны – Sigur Ros; «У крыві» – рэжысёрскі дэбют Расмуса Хэйстерберга - аднаго з сцэнарыстаў «Дзяўчыны з татуіроўкай дракона»; эстонскі намінант на «Оскар» фільм «Маці». І яшчэ шмат цікавага.

 

Акрамя паказаў у рамках фестывалю адбудзецца шмат дадатковых мерапрыемстваў: майстар-класаў кінематаграфістаў, кінакрытыкаў і, нават, дызайнераў. Свой варкшоп у межах фествалю правядзе фінскі прадзюсар Каарле Ахо, намінаваны на Оскар за найлепшы фільм на замежнай мове; расійскі кінакрытык, спецыяліст па скандынаўскім кіно Антон Долін; рэжысёр, прадзюсар, музыка і адзін з самых паспяховых рэстаратараў у Осла – Ян Вардзёен, а таксама прадзюсар самай любімай фестывалямі ісландскай драмы «Каменнаяе сэрца» - Антон Мані Свансан.   

 

Таксама сёлета мы паспрабуем раскрыць таямніцы поспеху скандынаўскага мадэрну і яго уплыву на брэнд Скандынавіі разам з магістрам крэатыўных і медыя індустрый Дар’яй Яфімавай.


Афіцыйнае адкрыццё фестывалю адбудзецца 20 красавіка ў кінатэатры «Мір» (Мінск, вул. Казлова 4А). Разам з партнёрамі фестывалю авіакампаніяй  AirBaltic, «Паўночнае ззянне» дае сваем аматарам магчымасць пазнаеміцца бліжэй з новымі краінамі фестывалю. Спецыяльна для фестывалю кампанія AirBaltic і «Паўночнае ззянне» разыграе два квіткі ў напрамку Мінск-Рыга-Мінск і два квіткі на афіцыйнае адкрыццё фестывалю.   


Слоган  сёлетняга фестывалю – «Сусвет унутры» / Universe inside. Мы верым, што кожны з нас – гэта цэлы сусвет. Незалежна ад вонкавага аблічча, палітычных перакананняў, успрыняцця сваёй ідэнтычнасці, сэксуальнай арыентацыі і колеру скуры. 14 стужак «Паўночнага ззяння» распавядуць пра ўнутраныя навальніцы і спакой, сяброўства і каханне, няўпэўненасць, павагу, адказнасць, сталенне. Словам, тое, што робіць нас індывідуальнасцямі і стварае унутранае святло, якое прыцягвае нас адно да аднаго. Трэці фестываль кіно Паўночных і Балтыйскіх краін «Паўночнае ззянне»  – гэта цэлы сусвет унутры кампактнага кінафестывалю.


Сачыць за навінамі цяпер можна не толькі на нашай старонцы ў Facebook, але і на новым сайце northernlightsff.com. Як звычайна, на нашым канале на YouTube – усе трэйлеры фестывальных фільмаў.

4

 

Арганізатар: Офіс Савета Міністраў Паўночных краін у Літве (www.norden.lt). Фестываль арагізаваны сумесна з Дацкім Інстытутам культуры ў Літве, Латвіі і Эстоніі, Аддзяленнем Пасольства Фінляндскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольствам Эстонскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольствам Каралеўства Швецыя ў Рэспубліцы Беларусь, Пасольствам Літоўскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, Эстонскім інстытутам кіно, Фінскім фондам кіно, Ісландскім цэнтрам кіно, Нарвежскім інстытутам кіно, Шведскім інстытутам кіно, Дацкім інстытутам кіно, Літоўскім цэнтрам кіно. Пры падтрымцы УП Кінавідэапракат Мінгарвыканкама, УП Кінавідэапракат Віцебскага аблвыканкама.


Інфармацыйныя партнёры
: afisha.tut.by, citydog.by, 34mag.net, 34travel.by, kinopark.by, Віцебская тэлерадыёкампанія, Віцебскі гарадскі партал GorodVitebsk.by, vitebsk4.me vitebsk.biz. Партнёры: адзенне ад латвійскіх дызайнераў Little Latvia, авіякапанія Air Baltic, арт-суполка «Синие горы», рэнтал-хаўз FirstRental, служба таксі «Пятніца», прадакшн-кампанія «Наша Студия», кніжная крама «Сон Гоголя», прадзюсарская кампанія Volia Films, бар Svobody 4, галерэя сучаснага мастацтва Ў, Ў бар, кавярня «Зерно», Віцебскі Цэнтр Сучаснага Мастатцва, Buffet.

 

 

Смотрите афишу Витебска >>>

 

 

ВАМ БУДЕТ ИНТЕРЕСНО

Когда в Витебске заработают фонтаны?
Когда в Витебске заработают фонтаны?
В Витебске приближается сезон работы фонтанов....
История о девочке из Беларуси вошла в топ детских книг в Бразилии
История о девочке из Беларуси вошла в топ детских книг в Бразилии
В Бразилии поступила в продажу детская книга "Дево...
Куда сходить на выходных 19-21 апреля
Куда сходить на выходных 19-21 апреля
Нет ничего лучше, чем выходные с семьей в уютном д...
Интерактивная развлекательная выставка
Интерактивная развлекательная выставка "ВТОРЖЕНИЕ ИНОПЛАНЕТЯН"!
Впервые в Витебске! Только с 16 марта по 21 аперля...
«Поехали! Приехали!» Белорусские носки отправили в космос
«Поехали! Приехали!» Белорусские носки отправили в космос
Mark Formelle отправил в стратосферу носки из ново...

Свежие новости

Ищем волонтёров «СЛАВЯНСКОГО БАЗАРА В ВИТЕБСКЕ»!
Присоединяйтесь к команде крупнейшего Международного фестиваля искусст...
Пять франшиз для всех майских выходных
Май начинается с праздников и задает настроение на месяц вперед....
Невозможное возможно или история пасхального яйца
5 мая православные христиане всего мира отмечают самый главный праздни...
Куда сходить на выходных 3-5 мая
Пасха должна быть символом надежды, обновления и новой жизни...
Расписание богослужений в Витебске на Пасху в 2024 году
В Пасхальную ночь с 4 на 5 мая 2024 года архиепископ Витебский и Оршан...
Не пропустить на этой неделе: в А1 — интересные акции, скидки и бонусы
На этой неделе приятные сюрпризы нам подготовила не только погода....

Самое популярное

Поймали ли в Витебске дикое животное – предположительно волка?
На прошлой неделе в интернете распространились слухи о появлении в раз...
Когда в Витебске заработают фонтаны?
В Витебске приближается сезон работы фонтанов....
Витебск охватила строительная суета. Спросили, как горожане относятся к изменениям в городе
Витебск охватила строительная суета: рабочие трудятся не покладая рук,...
История о девочке из Беларуси вошла в топ детских книг в Бразилии
В Бразилии поступила в продажу детская книга "Девочка из Беларуси" поп...
ПРО НОС: оториноларинголог Игорь Марченко рассказал о профессии, новых заболеваниях и технологиях лечения
Знакомьтесь: врач высшей категории оториноларингологического отделения...

ETPVIT.BY - ЭЛЕКТРОННАЯ ТОРГОВАЯ ПЛОЩАДКА

Каталог товаров и услуг
Дом и квартира
Дом и квартира
Строительство и ремонт
Строительство и ремонт
Работа и бизнес
Работа и бизнес
Семья и дети
Семья и дети
Шоппинг
Шоппинг
Торговые центры, рынки1
Торговые центры, рынки
Отдых и развлечение
Отдых и развлечение
Услуги в Витебске
Услуги в Витебске